25 лiстапада 2024, панядзелак, 8:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крызіс пакідае беларускіх дырэктараў без працы

6

Сутыкнуўшыся з праблемамі рэалізацыі айчыннай прадукцыі на знешніх рынках і ростам складскіх запасаў, улады актыўна перакладаюць віну на кіраўнікоў прадпрыемстваў.

Звальненні і вымовы, якія суправаджаюцца зніжэннем зарплатаў – яшчэ адзін метад антыкрызіснай стратэгіі ўрада, паведамляе «Заўтра тваёй краіны».

Найбольшае падзенне вытворчасці і рэалізацыі назіраецца зараз у прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці. Менавіта ў межах гэтага ведамства найбольшая колькасць кіраўнікоў, у дачыненні да якіх ужытыя розныя меры ўздзеяння.

З пачатку бягучага года дырэктарам 15 найбуйнейшых прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці зніжаны каэфіцыент суадносінаў сярэдняй зарабатнай платы кіраўніка і сярэдняй зарплаты па прадпрыемстве. Да дысцыплінарнай адказнасці былі прыцягнутыя кіраўнікі Менскага аўтамабільнага завода, Менскага маторнага завода, Менскага трактарнага завода, БелАЗа, «Амкадора» і іншых найбуйнейшых вытворчасцяў.

У канцэрне «Беллеспаперпрам», склады большасці прадпрыемстваў якога таксама затавараныя неліквідам, пайшлі яшчэ далей. За паўгады сваіх крэслаў пазбавіліся дырэктары прадпрыемстваў «Рэчыцадрэў», «Гомельшпалеры», Добрушскай папяровай фабрыкі «Герой працы». 24 кіраўнікам абвешчаная вымова.

У канцэрне «Белнафтахім» зняты з пасады дырэктар Магілёўскага заводу штучнага валакна. Меры дысцыплінарнай адказнасці ўжытыя да кіраўнікоў «Полацк-Шкловалакно», Мазырскага НПЗ, «Гродна-Азот» і іншых.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках