25 лiстапада 2024, панядзелак, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Кобрыне пачалі эканоміць на «Дажынках»

11

З Кобрына, які актыўна рыхтуецца да «Дажынкаў-2009» з'ехала каля 400 лепшых будаўнікоў.

Аб гэтым «Еўрарадыё» паведаміў былы кандыдат у дэпутаты «нацыянальнага сходу», актывіст Партыі БНФ Алесь Мех.

Па звестках Алеся Меха, за апошнія тры месяцы заробкі будаўнікам некалькі разоў памяншалі: спачатку плацілі абяцаныя паўтара мільёны беларускіх рублёў, пасля у красавіку паменшылі максімум да 1.300.000 рублёў, а ў маі заплацілі па 500.000-600.000 рублёў.

Будаўнікі, якія працавалі ў Кобрыне вахтоавым метадам, ад працы адмовіліся. Засталіся тыя, хто не можа знайсці працу дома з-за нізкай кваліфікацыі, растлумачыў Алесь Мех.

У Кобрыне да «Дажынкаў» будуецца шэраг складаных аб'ектаў, у тым ліку Лядовы палац і аквапарк.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках