25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перапіс насельніцтва пройдзе ў кастрычніку. Беларусаў спытаюць нават пра крыніцы прыбыткаў

34

У праграму перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года ўключаныя 37 пытанняў па сямі асноўных блоках.

Перапіс насельніцтва Беларусі пройдзе з 14 па 24 кастрычніка 2009 года, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца старшыні Нацыянальнага статыстычнага камітэта, начальніца ўпраўлення перапісу насельніцтва Святлана Навасёлава.

«Першыя вынікі мы плануем апублікаваць да 2010 годзе, у прыватнасці, колькасць насельніцтва ў цэлым па краіне. Поўных вынікаў варта чакаць, прыкладна, да чэрвеня 2010 года», - сказала С.Навасёлава.

Яна падкрэсліла, што адзінай мэтай перапісу насельніцтва з'яўляецца толькі статыстычная інфармацыя, інфармацыя аб размеркаванні насельніцтва па сацыяльна-дэмаграфічнай прыкмеце.

Нагадаем, што яшчэ летась Святлана Навасёлава паведамляла, што ў праграму перапісу насельніцтва Беларусі 2009 года ўключана 37 пытанняў.

Праграма перапісу зацверджаная пастановай Савета Міністраў ад 29 траўня 2008 года № 765. У яе ўключаныя пытанні, датычныя асноўных дэмаграфічных характарыстыкаў, грамадзянства, нацыянальнасці, валодання мовамі, узроўня адукацыі, крыніцаў сродкаў да існавання, занятасці, жыллёвых умоваў. Асобны блок пытанняў датычыць міграцыйнай актыўнасці.

«Упершыню ў пералік пытанняў уключаныя звесткі аб міжнароднай і ўнутранай міграцыі, - сказала тады намесніца міністра. - Гэта звязана са значным ростам у апошнія гады маштабаў міграцыі».

Меркавалася раней вывучыць сітуацыю з міграцыяй насельніцтва за апошнія 10 гадоў - з папярэдняга перапісу, які праходзіў у 1999 годзе. Аднак падача звестак за такі доўгі перыяд выклікае цяжкасць у насельніцтва - гэта прадэманстраваў выпрабавальны перапіс, што праходзіў у Маладзечанскім раёне Менскай вобласці 10-20 кастрычніка мінуўлага года. Таму было прынятае рашэнне ажыццяўляць апытанне насельніцтва па пытаннях, датычных міграцыйнай актыўнасці толькі за апошнія 5 гадоў. Святлана Навасёлава дадала, што ў праграму перапісу ўключаныя і пытанні па маятнікавай міграцыі (калі чалавек з'яжджае на працу ў іншы населены пункт).

Перапісныя лісты складзеныя на беларускай і расейскай мовах. Грамадзянін сам можа абраць, на якой мове ён хоча адказваць на пастаўленыя пытанні.

Персанальныя дадзеныя па перапісе насельніцтва з'яўляюцца канфідэнцыйнымі, не падлягаюць разгалошванню і выкарыстоўваюцца толькі ў статыстычных мэтах.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках