25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховічу могуць павялічыць тэрмін утрымання пад вартай

6

Гэта можа адбыцца з-за таго, што супраць палітзняволенага ўзбудзілі новую крымінальную справу.

Нагадаем, што новая справа звязаная нібыта з незаконнымі дзеяннямі са зброяй. Як паведаміў «Еўрарадыё» адвакат прадпрымальніка Павел Сапелка, зараз тэрмін ўтрымання пад вартай Мікалая Аўтуховіча можа змяніцца.

«Пытанне аб працягласці тэрміна ўтрымання пад вартай будзе вырашацца хуткім часам. Таму што набліжаецца 3 ліпеня — тэрмін, да якога Аўтуховіч утрымліваецца ў СІЗА», -- заяўляе адвакат.

Нагадаем, што аб турэмнай галадоўцы Аўтуховіча на паседжанні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы казаў старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. На пытанне, ці ведае Аўтуховіч аб гэтым рэзанансе, адвакат паведаміў, што імкнецца распавядаць яму ўсе апошнія навіны.

Прадпрымальнік галадае ўжо 71 дзень. Адвакат кажа, што стан ягонага здароўя застаецца стабільным. Па ягоных словах, Аўтуховіч імкнецца максімальна абмяжоўваць рух і практычна ўвесь час ляжыць.

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 года нібыта па абвінавачванні ў падпалах. Праваабаронцы лічаць арыштаваных палітвязнямі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках