25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонка палітвязня Аўтуховіча перанесла нервовы зрыў

3

Алена Аўтуховіч ужо чатыры месяцы праходзіць курс рэабілітацыі пасля сур'ёзнага нервовага зрыву.

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў праваабаронца Алег Воўчак.

«Супруга Аўтуховіча пакуль знаходзіцца на лячэнні - у яе вельмі цяжкі нервовы зрыў, -- кажа праваабаронца. -- Яна выпісала агульную даверанасць на мяне, я вяду яе справу. Яна проста не ў стане. Плача, хвалюецца і моліць Бога, каб са здароўем мужа ўсё было добра.

Датэлефанавацца Алене Аўтуховіч немагчыма ўжо з канца зімы.

Галадоўка Мікалая Аўтуховіча, якая доўжыцца з 16 красавіка, адбілася не толькі на яго здароўі, але і на здароўі сваякоў. Адвакат Павал Сапелка адзначае, што фактычна «увесь час Мікалай Аўтуховіч праводзіць у ложку».

Ваўкавыскія прадпрымальнікі Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі зняволенымі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення. Мікалай Аўтуховіч абвясціў галадоўку 16 красавіка. Ён патрабуе ў найкарацейшыя тэрміны альбо перадаць справу ў суд, альбо змяніць усім падследным меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках