25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У карныя сілы АДКБ увойдзе беларускі САХР

11

Як сцвярджае «Независимая газета», ёй атрымалася атрымаць звесткі аб колькасці і складзе кантынгенту КСАР. У яго ўвойдуць каля 15-20 тысяч чалавек.

Вайсковы кампанент КСАР будзе складацца са злучэнняў і частак пастаяннай баявой гатовасці. Яны будуць здольныя да мабільнага перакідання ў любую кропку зоны адказнасці ОДКБ. У прыватнасці, ужо вядома, што Расея вылучыць у склад групоўкі паветрана-дэсантную дывізію і дэсантна-штурмавую брыгаду, а Беларусь, Казахстан і Таджыкістан - па адной дэсантна-штурмавой брыгадзе, паведамляе «Независимая газета».

КСАР таксама атрымае ў сваё распараджэнне сілы спецыяльнага прызначэння, якія будуць складацца з органаў унутраных спраў або паліцыі, унутраных войскаў, органаў бяспекі і спецыяльных службаў, а таксама органаў па папярэджанні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.

Ад Расеі ў іх склад могуць увайсці атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння «Зубр», атрад міліцыі спецыяльнага прызначэння «Рысь» і атрад МНС «Лідэр», ад Беларусі - спецыяльны атрад хуткага рэагавання брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС (САХР), ад Кыргызтана - спецыяльны атрад хуткага рэагавання МУС.

«Независимая газета» таксама нагадвае, што 3 чэрвеня ў Маскве пройдзе паседжанне Савета міністраў абароны, 5 чэрвеня ў Менску адбудзецца сустрэча кіраўнікоў саветаў бяспекі краін-удзельнікаў АДКБ, а ў канцы наступнага тыдня - Савет міністраў замежных спраў. Завяршыць фарміраванне кантынгенту павінныя кіраўнікі дзяржаваў на паседжанні Савета калектыўнай бяспекі 14 чэрвеня.

Адзначым, што 4 лютага 2009 года ўдзельнікі АДКБ узгаднілі і падпісалі праект рашэння па стварэнні КСАР. Іх мяркуецца выкарыстаць для «адолення вайсковай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый».

Па словах прэзідэнта Расеі Дзмітрыя Мядведзева, КСАР па баявым патэнцыяле будуць не горшым, чым аналагічныя структуры НАТА.

Раней апазіцыйныя лідэры Беларусі асуджалі падпісанне дамовы аб стварэнні КСАР АДКБ, і называлі іх карнымі сіламі, якія будуць абараняць дыктатараў СНД. Стварэнне гэтых сіл супярэчаць нейтральнаму статуту Беларусі і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Варта адзначыць, што сусветная грамадскасць падазрае былога камандзіра САХРа Дзмітрыя Паўлічэнку ў дачыненні да знікнення вядомых беларускіх палітыкаў. Таксама САХР неаднаразова ўдзельнічаў у жорсткіх сілавых разгонах мірных акцый апазіцыі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках