25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады на траціну павялічылі ліміт знешняй дзяржпазыкі

3

Ліміт знешняй дзяржпазыкі ў Беларусі павялічаны да 8 мільярдаў даляраў у сувязі з чаканым атрыманнем новых траншаў крэдытаў.

Як паведамляе "Інтэрфакс", раней ліміт знешняй дзяржпазыкі краіны складаў $6 млрд.

У Мінфіне краіны растлумачылі, што ліміт быў павялічаны ў сувязі з чаканым атрыманнем новых траншаў крэдытаў ад МВФ і апошніх $500 млн. з расейскага дзяржкрэдыту на $2 млрд. МВФ, як чакаецца, падасць афіцыйнаму Менску да красавіка 2010 года траншаў на $1,6 млрд. з крэдыту на $2,4 млрд.

У першым квартале 2009 года знешняя дзяржпазыка Беларусі вырасла на 34% - да $5 млрд. Асноўнымі крэдыторамі беларускіх улад на красавік 2009 года былі Расея, якая выдала Менску крэдыты на $3 млрд., МВФ ($0,8 млрд.), Венесуэла ($0,5 млрд.), Сусветны банк, Кітай, Італія.

Зараз знешняя дзяржпазыка Беларусі складае 10% ад ВУП, а да канца 2009 года чакаецца ейнае павелічэнне да 14% ВУП. Зараз у заканадаўстве краіны нарматыў бяспечнага ўзроўня знешняй дзяржпазыкі ўсталяваны на ўзроўні 20% ВУП.

28 мая 2009 годы міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў, што Беларусь можа стаць неплацежаздольнай дзяржавай ужо ў 2010 годзе. Пры гэтым прадастаўленне крэдытнага транша на $500 млн. залежыць ад эканамічнай палітыкі Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках