25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літара закона: Суд па справе Івана Шылы прайшоў без яго прысутнасці

2

Салігорскі суд разгледзеў скаргу Івана Шылы на вайскоўцаў. Шыла дамагаецца, каб суд прызнаў дзеянні вайскоўцаў і медыкаў незаконнымі падчас гвалтоўнага прызыву ў армію.

Камандаванне часткі пад Лепелем, дзе служыць актывіст «Маладога Фронту», не адпусціла Івана Шылу на суд. Нягледзячы на хадайніцтва бацькі, суд палічыў магчымым разгледзець скаргу без Шылы, паведамляе «Радыё Свабода».

Суддзя салігорскага суду Сяргей Самуйлік не задаволіў хадайніцтва бацькі актывіста «Маладога Фронту» Уладзіміра Шылы і адваката Паўла Сапелкі, якія прасілі забяспечыць прысутнасць таго, хто накіраваў заяву ў суд.

Другі бок прадстаўляў кіраўнік прызыва салігорскага ваенкамата палкоўнік Мікалай Бародзька. Вайскоўцу задавалі пытанне, хто прыняў рашэнне забраць Івана Шылу ў армію без неабходнага медыцынскага абследавання: у яго не ўзялі аналізаў, не даследавалі сэрца і г.д. Палкоўніка Бародзьку прасілі адказаць, чаму Івану Шылу не далі законнай магчымасці абскардзіць рашэнне ваеннай камісіі.

Вайсковец не адказаў на пытанні, спаслаўшыся на тое, што яму для гэтага неабходная дадатковая кансультацыя.

Тым часам умовы службы ў арміі для Івана Шылы рэзка пагоршыліся. Малады чалавек атрымаў 35 нарадаў. Акрамя таго, ён адседзіць 7 дзён на гаўпвахце за выкарыстанне мабільнага тэлефона. Іван Шыла паведамляў, што камандаванне абяцала пазбавіць яго звальненняў на выходныя на ўвесь перыяд службы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках