25 лiстапада 2024, панядзелак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі абураныя ўвядзеннем у Беларусі цэнзуры на жарты

25

Аб тым, што ў Беларусі купіруюць тэлепраграмы з Расеі, напісала расейская газета «Труд».

З чарговага выпуску праграмы «Пражэктарпэрысхілтан» у Менску выразалі ўвесь кавалак, датычны рэакцыі Аляксандра Лукашэнкі на жаданне Расеі выдаць Беларусі крэдыт у 500 мільёнаў даляраў рублямі, піша выданне.

Аб купіраванні праграмы «Труду» распавялі на тэлеканале ОНТ (Менск), які транслюе праграмы «Первого канала. Всемирной сети» ў Беларусі. Гэта, адзначыў суразмоўца «Труда», ужо не першы выпадак, калі з выпускаў праграмы выразалі ўсе словы пра краіну-партнёра па «саюзнай дзяржаве». «Пражэктарпэрысхілтан», што неаднаразова паказваўся на ім, мясцовыя гледачы бачылі ў парэзаным варыянце - без жартаў і каментароў вядучых Гарыка Марцірасяна, Аляксандра Цэкала, Івана Урганта і Сяргея Светлакова аб Беларусі і Аляксандры Лукашэнку.

Адключаюць усіх

2 красавіка адзначаецца так званы «Дзень яднання народаў Расеі і Беларусі». Напярэдадні гэтага дня, адзначае «Труд», у цяперашнім годзе ў Беларусі кабельныя сеткі спынілі рэтрансляцыю расейскіх тэлеканалаў: «Первый канал. Всемирная сеть», НТВ-МИР, РЕН ТВ, «ТВ-Центр International», «РТР-Планета». Такое рашэнне прыняў Тэлекамунікацыйны галіновы саюз і патлумачыў яго намерам расейскіх праваўладальнікаў павялічыць абаненцкую плату для трансляцыі сваіх каналаў у Беларусі. Эксперты тады адзначалі, што сапраўднай прычынай магла стаць адмова Расеі падаць Беларусі крэдыт у 100 млрд. расейскіх рублёў. Таксама Лукашэнку маглі не спадабацца жарты аб ім у «Пражэктарпэрысхілтан» або сюжэт аб асабістым жыцці беларускага кіраўніка ў «Неделе с Марианной Максимовской».

Сяброўства да скандалу

Сітуацыя ў адносінах паміж краінамі ўскладнілася ў маі гэтага года. Менск адмовіўся ад прапановы Расеі выдаць ёй чарговы2 транш у 500 млн. даляраў расейскімі рублямі.

Тады Лукашэнка параўнаў кіраўніка Мінфіна РФ Аляксея Кудрына з «адмарозкамі, якія тут на заходнія грошы вякаюць і пачынаюць нас вучыць працаваць". Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сказаў пра Кудрына, што ён «разважае на ўзроўні кладаўшчыка, які далей каморкі нічога не бачыць». У сварку прыйшлося ўмяшацца нават Дзмітрыю Мядведзеву, які заявіў на мінулым тыдні, што «мы ніколі не дазвалялі і не будзем дазваляць сабе асабістыя характарыстыкі ў адносінах кіраўніцтва іншых краін». Пасля гэтага Расея забараніла з 6 чэрвеня ўвоз малочных прадуктаў з сяброўскай краіны.

У адказ Лукашэнка ў інтэрв'ю тром газетам параіў Аляксею Кудрыну «падлячыцца». «Вы што думаеце, мы забудземся на гэтае стаўленне з боку Расеі да нас?! Не!» - заявіў кіраўнік Беларусі.

Што пакрыўдзіла ўлады Беларусі

Ургант - Марцірасяну: Прыбяры палец ад гэтага чалавека (на фота - Аляксандр Лукашэнка), ён можа ўкусіць нават на газеце.

Марцірасян (чытае нататку) : Расея павінная была пералічыць Беларусі 500 мільёнаў даляраў. І тут высвятлілася падчас нарады ў Менску, што Расея можа выплаціць гэты транш толькі рублямі. Вось што на гэта сказаў Лукашэнка: «Калі ў іх няма 500 мільёнаў даляраў, якія яны нам даўно абяцалі, то не хадзіце і не выпрошвайце. Трэба ісці ў іншыя месцы, дзе нас не ведаюць, дзе нас чакаюць, і гандляваць трактарамі». Аляксандр Рыгоравіч, нажаль, там, дзе вас ведаюць, вас сапраўды ўжо не чакаюць.

Цэкала: А ведаюць вас усюды.

Ургант: Вас чакаюць там, дзе вас не ведаюць. Там яшчэ важнае ўдакладненне: гандляваць дзесяццю трактарамі, адным камбайнам і па гарбатнай лыжцы цукру вазіць - такі гандлёвы набор беларускі.

Марцірасян: У Антарктыду! І пінгвінам: «Дайце пазычыць 500 мільёнаў!» А пінгвіны на гэта, хутчэй за ўсё, прамаўчаць. А маўчанне - знак згоды. Толькі я не разумею, як яны будуць свае трактары рэкламаваць? «Паважаныя ангельцы, хочаце вось гэтую штуку, якая ў «Ну, погоди!» курыц у квадраты пераўтварала?»

Ургант: Паважаныя беларусы! Бярыце ў рублях! Вось Сярожа Светлакоў распавядаў: быў такі выпадак, калі не хацелі браць у рублях, але потым пад раніцу пагадзілася.

З праграмы «Пражэктарпэрысхілтан» (Первый канал), 06.06.2009.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках