25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь - першая па тэмпах росту курсу даляра

1

Па выніках першага паўгоддзя Беларусь заняла першае месца сярод краінаў былога СССР па тэмпах росту афіцыйнага курсу даляра ЗША да нацыянальнай валюты.

Як паведамляе БелаПАН, Беларусь саступіла лідэрства толькі ў траўні — на першае месца выйшаў Таджыкістан, валюта якога тады абясцэнілася больш.

У студзені—чэрвені афіцыйны курс даляра ў Беларусі вырас на 28,95% (з 2.200 да 2.837 рублёў), у Таджыкістане — на 27,47% (з 3,4519 да 4,4 самані), у Казахстане — на 24,54% (са 120,77 да 150,41 тэнге), у Арменіі — на 17,39% (з 306,73 да 360,06 драма), у Кыргызтане — 9,8% (з 39,4181 да 43,281 сома). Далей ідуць Малдова — 8,11% (з 10,4002 да 11,2435 лея), Расея — 6,501% (з 29,3804 да 31,2904 рубля), Узбекістан — 6,497% (з 1.393 да 1.483,5 торба), Латвія — 1,21% (з 0,495 да 0,501 лата), Літва — 0,55% (з 2,4507 да 2,4643 літа) і Азербайджан — 0,39% (з 0,801 да 0,8041 маната). Не змяніўся курс у Туркменістане (2,85 маната).

У Эстоніі афіцыйны курс даляра знізіўся на 0,05% (з 11,1052 да 11,0996 кроны), у Грузіі — на 0,55% (с 1,667 да 1,6579 лары), ва Украіне — на 0,91% (з 7,7 да 7,6303 грыўны). У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы (ПМР), дзе маецца свая валюта, курс даляра вырас на 6,24% (з 8,4715 да 9 рублёў). Курс даляра да беларускага рубля ў чэрвені вырас на 2,05%. Гэта самы высокі паказчык сярод краінаў былога СССР.

У першай пяцёрцы таксама Узбекістан (1,15%), Расея (0,99%), Грузія (0,78%) і Таджыкістан (0,59%). Меньшымі тэмпамі амерыканская валюта даражэла ў Малдове (0,25%), Украіне (0,15%), Азербайджане і Кыргызтане (па 0,06%). Патаннеў даляр у Казахстане (на 0,02%), Эстоніі (на 0,55%), Літве (на 1,27%), Латвіі (на 1,38%) і Арменіі (на 2,76%). Не змяніўся курс у Туркменістане.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках