25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі негалосна ўвялі «сухі» закон

11

Днямі цвярозасці ў Магілёве абвешчаныя мясцовым аблвыканкамам кожны трэці чацвер другога месяца квартала.

У магілёўскай міліцыі кажуць, што ўжо сталі з'яўляцца і супернікі Дзён цвярозасці, паведамляе выданне «Могилевские ведомости».

У Слаўгарадскім раёне былі нават выяўленыя адпаведныя улёткі, распавёў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі УУС Аляксандр Петрусевіч. У іх Дзень цвярозасці называўся «чорным чацвяргом», а таксама гучаў заклік загадзя набываць спіртное.

Як паведамляюць супрацоўнікі міліцыі, у жыхароў Магілёўскай вобласці за паўгады было выключана больш за 60 тысяч літраў самагонкі, брагі і інш.

Нагадаем, што ў Беларусі ў апошні час усё часцей абвяшчаюць аб чарговым Дні цвярозасці.

Так нядаўна ГУУС Менгарвыканкама ў межах акцыі «Калі піць — у сям'і не жыць» для спецкантынгенту арганізавала ўрачыстыя праводзіны з аркестрам з Акрэсціна ў ЛПП. Будучым кліентам прафілакторыя падарылі пакеты з кефірам.

Далей за ўсіх у імкненні ацвярозіць нацыю пайшла, мабыць, Генпракуратура, прапанаваўшы пераарыентаваць вінаробныя прадпрыемствы на выпуск сокаў. Ці стане гэтая ініцыятыва новай мерай па барацьбе з алкагалізмам і ці прынясе належны эфект, пакуль невядома.

Беларускія ўлады фактычна ўвялі негалосны, не замацаваны нарматыўнай базай «сухі» закон. Так у Менску з 23:00 да 08:00 нельга набыць піва, гарэлку і пладова-ягадныя віны. У рэгіёнах у кіёсках забараняюць прадаваць піва, у Менску жа кіёскі зусім знеслі. А у 12 сельсаветах Пастаўскага раёна ў крамах з'явіліся «чорныя» спісы з прозвішчамі п'яніц. Людзям, якія апынуліся ў гэтых спісах, прадаўцы не адпускаюць віно і гарэлку.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках