25 лiстапада 2024, панядзелак, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядведзеў: РФ, Беларусь і Казахстан могуць асобна ўступаць у СГА

4

Прэзідэнт РФ дапушчае, што Расея, Беларусь і Казахстан будуць самастойна ўступаць у СГА, але толькі пры ўмове ўзгаднення ўсіх пазіцый унутры Мытнага Саюза.

«Існуюць два шляхі. Першы шлях - уступленне (у СГА) Мытнага саюза, што было б добра, але даволі праблематычна. Можна ўступаць па іншым: узгадніўшы агульныя стандарты і пазіцыі ўнутры «тройкі» Мытнага саюза, уступаць асобна, што, на мой погляд, з'яўляецца найбольш простым і больш рэалістычным», - падкрэсліў Д.Мядведзеў на прэс-канферэнцыі па выніках саміту «Вялікай васьмёркі».

Прэзідэнт РФ адзначыў, што пры гэтым павінныя быць выкананыя правы і інтэрасы ўсіх удзельнікаў Мытнага Саюза. «Тады гэта дазволіць, магчыма, пайсці на рознахуткаснае ўступленне (у СГА)», - дадаў Мядведзеў.

Ён ізноў падкрэсліў, што Расея не адмаўляецца ад рашэння ўступіць у СГА. «Мэта застаецца, ніякіх сумневаў быць не павінна», - сказаў прэзідэнт Расеі.

Па ягоных словах, раней «рух па лініі ўступлення па Сусветнай гандлёвай арганізацыі ўсё роўна не адбываўся».

«Мы летась дамаўляліся з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, што фарсіраваным чынам створым Мытны саюз, калі да лета не ўступім у СГА», - адзначыў Медведев, нагадаўшы, што ні РФ, ні Казахстан, ні Беларусь у СГА не ўступілі.

Нагадаем, у чэрвені першы віцэ-прэм'ер РФ Ігар Шувалаў заявіў, што Расея ўпадабала ўступленню ў СГА праект стварэння Мытнага саюза з Казахстанам і Беларуссю ў сувязі з празмернымі патрабаваннямі асноўных удзельнікаў СГА - ЗША і Еўрапейскага звяза. У сваю чаргу, Вашынгтон і прадстаўнікі ЕЗ выказалі нязгоду з заявай Расеі, што Вашынгтон і Еўрапейскі звяз вінаватыя ў адмове Масквы ад самастойнага ўступлення ў СГА.

Па словах афіцыйнага прадстаўніка камісара ЕЗ па гандлі Люцца Гельнера, Еўразвяз, наадварот, усяляк падтрымлівае ўступленне Расеі ў СГА і імкнецца садзейнічаць па дадзеным пытанні.

Прэм'ер-міністр РФ Уладзімір Пуцін па выніках паседжання Міждзяржаўнага савета краін - удзельніц Еўразійскай эканамічнай супольнасці (ЕўрАзЭС) заявіў, што Расея, Казахстан і Беларусь маюць намер весці перамовы аб уступленні ў СГА як адзіны Мытны саюз. Такім чынам, працэс уступлення ў СГА будзе ажыццяўляцца не кожнай краінай па-асобку, а адзіным Мытным саюзам трох краін. У.Пуцін паведаміў, што Мытны саюз апавесціць СГА аб пачатку перагаворнага працэсу па далучэнні да яе адзінай мытнай арганізацыі. Урады кожнай з трох краін апавесцяць СГА аб спыненні аднабаковых перамоваў па далучэнні да дадзенай арганізацыі.

Міністр гандлю ЗША Гэры Локк на днях заявіў, што ўступленне Расеі ў Сусветную гандлёвую арганізацыю ў складзе Мытнага саюза «неажыццявімае» і толькі выкліча запавольванне.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках