25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галадаючы амаль 3 месяцы Аўтуховіч мае намер ісці да канца

17

З арыштаваным прадпрымальнікам сустрэўся ў менскім СІЗА адвакат Павел Сапелка.

У інтэрв'ю «Радыё Свабода» адвакат распавёў, што Мікалай Аўтуховіч схуднеў больш чым на 30 кілаграмаў, але не мае намеру спыняць галадоўку.

«Сустрэча доўжылася больш за гадзіну, -- кажа Павел Сапелка. -- Аўтуховіч вельмі слабы, схуднеў больш чым на 30 кілаграмаў, часта ледзь не страчвае прытомнасць. Але мне ён не казаў, што збіраецца скончваць галадоўку на будучым тыдні. Чаму так казала ўрач ізалятара, не ведаю. Ад яго, дарэчы, хаваюць дадзеныя адносна стану ягонага здароўя. Аўтуховіч, як і раней, не здымае сваіх патрабаванняў: або перадаць справу ў суд, або вызваліць яго пад падпіску аб невыяздзе. Ён вельмі мужны чалавек. Але, што датычыцца мяне, я выказаў сваё меркаванне, што галадоўку трэба спыніць. Мне як адвакату трэба, каб ён быў у нармальным фізічным стане, калі прыйдзе час знаёміцца са справай і абараняцца ў судзе».

Адвакат Павел Сапелка сказаў, што статус Аўтуховіча як абвінавачванага ў падпале не змяніўся. Адносна звестак, што Аўтуховіч фігуруе ў іншай справе па артыкуле аб тэрарызме, адвакат сказаў, што яго «ізноў папярэдзілі аб невыдаванні таямніцы следствы».

Лідэры прадпрымальнікаў з Ваўкавыска Мікалай Аўтуховіч, Юрый Лявонаў і Ўладзімір Асіпенка былі затрыманыя 8 лютага 2009 годы нібыта па абвінавачванні ў падпалах. Праваабаронцы лічаць арыштаваных палітзняволенымі, зважаючы на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней былі судзімыя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

З 16 красавіка палітвязень Аўтуховіч праводзіць у менскім следчым ізалятары галадоўку пратэсту, патрабуючы ў найкароткія тэрміны альбо перадаць ягоную справу ў суд, альбо змяніць падследным па дадзенай крымінальнай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе. За гэты час затрыманы страціў 30 кілаграмаў вагі. Ён моцна саслабеў і схуднеў. Кожны дзень Мікалаю Аўтуховічу робяць кропельніцы.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках