25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курсы валют пабілі гістарычны рэкорд: еўра ужо даражэй 4.000 рублёў

12

Па выніках таргоў валютамі на БВФБ даляр вырас да 2.882 рубля, а еўра ўпершыню перавысіла 4000 рублёў.

Такім чынам, курс даляра абнавіў гістарычны максімум. У параўнанні з папярэдняй катыроўкай курс павялічыўся 15 рублёў (0,52%). Раней максімальны курс даляра да беларускага рубля складаў 2880 рублёў і быў зафіксаваны ў сярэдзіне сакавіка бягучага года, паведамляе БелаПАН.

Курс расейскага рубля знізіўся на 2,32 рубля (2,59%) і склаў 87,18 беларускіх рубля за адзін расейскі.

Пры гэтым па стаўленні да валютнага кошыка беларускі рубель умацаваўся на 0,49%: сёння кошт валютнага кошыка склаў 1003,05 рубля супраць 1007,98 у пятніцу. У параўнанні з усталяванай на пачатак года велічынёй (960 рублёў) курс рубля да кошыка валют знізіўся на 4,48%.

Курс еўра на 14 ліпеня вырас з 3 991,15 да 4 016,64 рубля.

Як паведамлялася, 22 чэрвеня НБРБ пашырыў межы дапушчальных ваганняў курсу беларускага рубля па стаўленні да кошыка валют з +/-5 да +/- 10 адсоткаў. Г.з. цяпер кошт кошыка павінны быць у межах ад 864 да 1056 рублёў замест раней заяўленых ад 912 да 1008 рублёў.

З моманту праведзенай 2 студзеня адзінамомантавай 20%-ай дэвальвацыі нацвалюты, курс беларускага рубля да даляра ўпаў на 8,75%, да еўра – на 8,47%, да расейскага рубля ўмацаваўся на 3,31%.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках