25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапарламент узначаліў Ежы Бузек

4
Еўрапарламент узначаліў Ежы Бузек

Былы прэм'ер-міністр Польшчы Ежы Бузек стаў першым прадстаўніком Усходняй Еўропы, якому атрымалася ўзначаліць Еўрапейскі Парламент.

За 69-гадовага Ежы Бузека прагаласавалі 555 дэпутатаў. Ягоная суперніца, шведка Эва-Брыт Свенсан, атрымала толькі 89 галасоў.

Ежы Бузек - сябар Еўрапейскай народнай партыі. Ягоную кандыдатуру падтрымалі таксама сацыялісты, лібералы і партыя «зялёных». Польскі палітык застанецца на пасадзе старшыні Еўрапарламента на працягу бліжэйшых 2,5 год. Пасля гэтага, як чакаецца, яго зменіць прадстаўнік сацыялістаў.

Ежы Бузек нарадзіўся ў 1940 годзе, скончыў Сілезскую палітэхнічную акадэмію. З 1980 года — актывіст прафсаюза «Салідарнасць», у 1997—2001 гадах займаў пасаду прэм'ер-міністра Польшчы, з 2004 года — дэпутат Еўрапарламента.

Выбары ў Еўрапарламент прайшлі 4—7 чэрвеня. Еўрапейская народная партыя, якую прадстаўляе Бузек, атрымала 264 мандаты, еўрапейскія сацыялісты — 161. Усяго ў асамблеі 736 дэпутацкіх месцаў. Найбуйныя фракцыі склалі пагадненне, паводле якога першыя 2,5 гады працы новага складу Еўрапарламента яго ўзначаліць прадстаўнік Еўрапейскай народнай партыі, другія — еўрапейскіх сацыялістаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках