25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар фірмы, у якой працаваў Аўтуховіч, на волі

2

Дырэктара фірмы «Ніка-таксі 22222» з Ваўкавыска Людмілу Парэмскую вызвалілі са следчага ізалятара ў мінулую суботу.

14 ліпеня Людміла Парэмская ўжо накіравалася ў камандзіроўку, паведамілі «Радыё Свабода» супрацоўнікі фірмы «Ніка-таксі 22222».

Дырэктара ваўкавыскай фірмы «Ніка-таксі 22222» Людмілу Парэмскую затрымалі 7 ліпеня міліцыянты і супрацоўнікі спецпадпаддзялення «Алмаз» з Менска. У офісе фірмы быў праведзены ператрус, канфіскаваныя дакументы.

Праваабаронцы лічаць, што Людмілу Парэмскую маглі арыштаваць для таго, каб прымусіць яе даваць паказанні супраць Мікалая Аўтуховіча. З часу арышту ваўкавыскіх прадпрымальнікаў у лютым 2009 года з імі не адбываецца ніякіх следчых дзеянняў. Па меркаванні незалежных назіральнікаў, у следства проста няма доказаў віны Аўтуховіча, Лявонава і Асіпенкі.

Мікалай Аўтуховіч быў арыштаваны 8 лютага 2009 года разам са сваімі калегамі Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкай і беспадстаўна абвінавачаны ў арганізацыі падпалаў, здзейсненых яшчэ ў 2005 годзе.

З 16 красавіка палітвязень праводзіць у менскім следчым ізалятары галадоўку пратэсту, патрабуючы ў найкароткія тэрміны альбо перадаць ягоную справу ў суд, альбо змяніць падследным па дадзенай крымінальнай справе меру стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб невыяздзе. За гэты час затрыманы моцна саслабеў і схуднеў. Кожны дзень Мікалаю Аўтуховічу робяць кропельніцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках