26 лiстапада 2024, aўторак, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяцёра беларусаў пацярпелі ў буйным ДТЗ у Крыму (Фота)

Аварыя адбылася на 15-м кіламетры трасы Сімферопаль — Феадосія.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе кіравання МНС Украіны па Крыме, група турыстаў з Расеі і Беларусі накіроўвалася на адпачынак у Судак на мікрааўтобусе «Мэрсэдэс». Кіроўца «Жыгулёў», ідучы на манеўр па абгоне, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Ад удару аўтобус перавярнуўся, але пасля зноў устаў на колы. Кіроўца «Жыгулёў» загінуў на месцы ДТЗ, пасажыр сканаў у лякарні. Усяго ў аварыі пацярпелі 20 чалавек, у тым ліку 10 расейцаў з Бранска.

Двое грамадзян Беларусі — 24-гадовыя муж і жонка, жыхары Магілёва — з пераломамі, скалынаннем мозгу і ўдарамі знаходзяцца ў Сімферопальскай абласной лякарні. Двое жыхароў Віцебску — 41-гадовая маці і 19-гадовая дачка — з рознымі траўмамі, у тым ліку пераломамі сцягна, ударамі жывата, хрыбетніка і грудной клеткі, знаходзяцца ў 6-й гарадской лякарні Сімферопаля. 22-гадовая дзяўчына з Віцебску атрымала скалынанне мозгу і ўдары, але ад шпіталізацыі адмовілася.

Фота "КП в Беларуси"

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках