25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партрэты палітвязня Дубскага з'явіліся ў цэнтры Менска (Фота)

У Беларусі праходзіць кампанія па вызваленні Арцёма Дубскага. Моладзевыя актывісты патрабуюць ад уладаў спыніць пераслед удзельніка «Працэсу 14-ці».

У межах кампаніі «Свабоду Дубскаму» актывісты «Маладога фронту» інфармуюць менчукоў аб новым палітвязні, паведамляе mfront.net.

Фотаздымкі Арцёма Дубскага ўжо сталі з'яўляцца ў цэнтры Менска. Моладзевыя актывісты расклейваюць іх у бачных месцах.

Нагадаем, што 7 ліпеня актывіст «Маладога Фронту», удзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў арыштаваны ў зале Асіповіцкага раённага суду.

Апазіцыянера прызналі вінаватым у парушэнні правілаў адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі. 22 красавіка 2008 года Дубскі быў прысуджаны да двух год абмежавання волі за ўдзел у акцыі прадпрымальнікаў, якая прайшла ў студзені таго ж года ў Менску. Моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Ўкраіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманых папярэджання аб парушэнні правілаў адбывання пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі, калі ехаў у Менск, каб прыняць удзел у акцыі ў гонар дня святога Валянціна. Апазіцыянера даставілі ў ізалятар у Асіповічах (па месцы жыхарства), а пасля перавялі ў ізалятар у Бабруйску. 15 красавіка Дубскага вызвалілі пад падпіску аб невыяздзе

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, распачатая ў адносінах ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках