25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: У Беларусі з'явяцца цяжкасці, калі Масква не вылучыць крэдыт

17

Міжнародны валютны фонд прагназуе абвастрэнне праблем у сектары беларускай эканомікі.

МВФ адзначае, што Беларусь сутыкнецца з цяжкасцямі ў выпадку адмовы Масквы вылучыць чарговы транш крэдыту ў памеры 500 млн. даляраў, піша «БДГ».

«Ускладненне будзе, калі Расея не вылучыць тыя 500 мільёнаў даляраў, якія планавалася атрымаць», - заявіла ў інтэрв'ю Reuters кіраўнік прадстаўніцтва МВФ у Беларусі Наталля Калядзіна.

Нагадаем, што афіцыйны Менск разлічваў атрымаць чарговы транш расейскага крэдыту ў памеры 500 млн. даляраў яшчэ вясной гэтага года. Аднак міністр фінансаў Расеі Аляксей Кудрын усумніўся ў плацежаздольнасці Беларусі. «Мы можам сутыкнуцца з неплацежаздольнасцю беларускага ўрада і ў цэлым эканомікі ў сувязі з недастатковасцю золатавалютных рэзерваў, магчыма, нават у канцы гэтага года або праз год», - заявіў міністр фінансаў Расеі ў маі гэтага года падчас свайго візіту ў Менск.

У цяперашні час МВФ рэкамендуе Беларусі актыўней рыхтавацца да прыватызацыі аб'ектаў дзяржаўнай уласнасці.

«Шматлікія аглядальнікі кажуць, што зараз не час для прыватызацыі, таму, што рынкавыя ўмовы нядосыць добрыя. Гэта магчыма так, але зараз добры час, каб падрыхтаваць да прыватызацыі значныя актывы, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці», - заявіла Наталля Калядзіна.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках