25 лiстапада 2024, панядзелак, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Арцём Дубскі абвесціў у СІЗА галадоўку

3

Актывіст «Маладога фронту» абвесціў акцыю пратэсту пасля кампаніі ціску з боку адміністрацыі Бабруйскага следчага ізалятара.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла маці палітвязня Алена Дубская.

Жанчына заявіла, што 16 ліпеня яе сына Арцёма Дубскага наведаў адвакат, і яны напісалі скаргу на прысуд Асіповіцкага раённага суда. Ужо на наступны дзень адміністрацыя Бабруйскага следчага ізалятара запатрабавала ад Дубскага, каб ён напісаў заяву з просьбай перавесці яго ў выпраўленчую калонію адбываць пакаранне.

Паводле заканадаўства, пакуль не прыйдуць адказы ад усіх установаў, куды скардзіцца асуджаны, ён можа знаходзіцца ў следчым ізалятары. Арцём Дубскі паведаміў маці, што захварэў, аднак урачы адмовіліся даваць яму лекі, а адміністрацыя калоніі стварыла жорсткія ўмовы. У адказ на гэта Дубскі абвясціў пра пачатак галадоўкі.

Палітвязень нядаўна ўжо трымаў галадоўку ў знак салідарнасці з арыштаванымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Уладзімірам Асіпенкам.

Нагадаем, што 7 ліпеня ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках