25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўжо падрыхтавалі праект беларускай АЭС

11

Міністэрства энергетыкі Беларусі атрымала ад расейскага ЗАТ «Атамбудэкспарт» праект кантракту на будаўніцтва АЭС.

Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Мінэнерга РБ.

«Гэта ўзор праекту кантракту, там прапушчаныя месцы, якія датычацца канкрэтнага заказчыка. Нам трэба запоўніць іх (паказаць тэрміны, адказнасць бакоў, кошт і гэтак далей) і ўзгадніць дакумент з Мінфінам, Мінэканомікі, Мінпрыроды, Нацыянальнай акадэміяй навук і іншымі зацікаўленымі міністэрствамі і ведамствамі, якія павінныя выказаць свае заўвагі і прапановы», - растлумачылі ў Міністэрстве энергетыкі.

Займацца бюракратычнай працай будзе Дырэкцыя будаўніцтва атамнай станцыі.

«Спецыялісты дырэкцыі прапрацуюць дакумент, улічаць заўвагі, і тады будзем весці дыялог з расейскім бокам. Думаю, што на працягу месяца мы павінныя ўжо сустрэцца з расейскім бокам па гэтай падставе», - сказаў прадстаўнік Мінэнерга.

Мяркуецца, што кантракт з ЗАТ «Атамбудэкспарт» на будаўніцтва ў Беларусі АЭС будзе падпісаны да канца 2009 года.

Нагадаем, што першую беларускую АЭС маюць намер пабудаваць на Астравецкай пляцоўцы (Гарадзенская вобласць). Першы блок беларускай АЭС плануецца ўвесці ў эксплуатацыю у 2016 годзе, другі - у 2018-м.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках