25 лiстапада 2024, панядзелак, 20:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Баранавічах прайшла акцыя салідарнасці з палітвязнем Арцёмам Дубскім (Фота)

На вуліцах горада Баранавічы з'явілася расцяжка з патрабаваннем вызваліць удзельніка «Працэсу 14-ці».

Расцяжку «Свабоду Дубскаму!» вывесілі актывісты мясцовай арганізацыі «Малады фронт». Па славах маладафронтаўцаў, мінакі актыўна рэагавалі на расцяжку і з цікавасцю распытвалі пра лёс палітвязня, паведамляе mfront.net.

У апошні час акцыі з патрабаваннем вызваліць удзельніка «Працэсу 14-ці» Арцёма Дубскага праходзяць у шмат якіх гарадах Беларусі. Штодня на вуліцах рэгіёнаў з'яўляюцца партрэты палітвязня з інфармацыяй пра яго арышт.

Нагадаем, што 7 ліпеня ўдзельнік «Працэсу 14-ці» Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з'ехаць ва Украіну ў сувязі з тым, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі яму два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» – справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая прайшла ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых актывістаў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежаванні волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэсу 14-ці» Вязнямі сумлення.

З 20 ліпеня Арцём Дубскі трымае галадоўку ў следчым ізалятары Бабруйска.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках