25 лiстапада 2024, панядзелак, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павал Сапелка: Даваць матэрыялы справы Аўтуховіча нямецкаму эксперту – абуральнае беззаконне

3

Адвакат ваўкавыскага прадпрымальніка пракаментаваў інфармацыю пра тое, што са справай Мікалая Аўтуховіча азнаёміўся нямецкі эксперт.

Нагадаем, што нямецкі эксперт, супрацоўнік універсітэта Пасау (Нямеччына) прафесар Марцін Фінке сцвярджае, што справа ваўкавыскіх прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча, Уладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава расследуецца без юрыдычных парушэнняў. Пра гэта паведаміў юрыст, давераная асоба сям'і Аўтуховічаў Алег Воўчак.

Такія высновы зробленыя ў дакладзе эксперта, які зараз кулуарна распаўсюджваецца ў Еўрапарламенце і іншых структурах Еўразвяза. Паводле звестак Воўчака, Фінке знаходзіўся ў Менску 8-10 чэрвеня на запрашэнне беларускага боку.

Як паведаміў БелаПАН адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка, ні ён, ні яго падабаронны з нямецкім экспертам Марцінам Фінке не сустракаліся.

«Пра візіт і заключэнне юрыста ведаю толькі апасродкавана. Ведаю, што быў нейкі нямецкі эксперт, ведаю, што яму, быццам бы, нешта там давалі для вывучэння. З самім заключэннем, зрэшты як і з самім экспертам, я не знаёмы», — заявіў Сапелка.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што калі нямецкаму эксперту сапраўды давалі для вывучэння матэрыялы справы, дык гэта з'яўляецца «абуральным беззаконнем». «Нават мне, абаронцу, не даюць ніякіх матэрыялаў, акрамя прадугледжаных законам — гэта пэўнага кшалту пастоновы, працэсуальныя дакументы», — сказаў Сапелка.

Атрымаць каментары ў праваахоўных органах Беларусі пакуль не атрымалася.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках