25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Офіс АБСЕ на службе ў дыктатара?

27
Офіс АБСЕ на службе ў дыктатара?

Нямецкі эксперт права Марцін Фінке зрабіў заключэнне па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў па просьбе кіраўніка Офіса АБСЕ ў Менску.

Інтэрв'ю з Марцінам Фінке, які знаходзіўся ў Менску 9-10 чэрвеня, падае газета «Наша Ніва».

-- Гер Фінке, хто вас запрасіў у Беларусь?

-- АБСЕ.

-- Хто з вамі кантактаваў па гэтай справе?

-- Спадар амбасадар.

-- Амбасадар АБСЕ Ханс-Ёхан Шміт?

-- Так.

-- У межах экспертызы з кім вы сустракаліся ў Беларусі?

-- Я быў там толькі адзін ці два дні. Так, два дні, і сустракаўся толькі з супрацоўнікамі Міністэрства ўнутраных справаў.

-- Ці бачыліся вы з адвакатам?

-- Не.

-- Ці бачылі вы Аўтуховіча?

-- Не.

-- Ці хацелі гэта зрабіць?

-- Чаму не? Хацеў бы.

-- Але не змаглі?

-- Урад, наколькі я ведаю, папрасіў запрасіць міжнароднага спецыяліста, і яны запрасілі мяне. Яны прывезлі мяне ў Міністэрства ўнутраных справаў для сустрэчы з тымі, хто расследуе гэтую справу.

І я даў экспертнае заключэнне, пра якое я, натуральна, нічога не магу распавесці. Яны мне ўсё распавялі і адказалі на ўсе пытанні. Мне паказалі ўсе матэрыялы, якія мяне цікавілі.

-- Такім чынам вы задаволеныя супрацоўніцтвам з МУС?

-- Не! Я, натуральна, быў абмежаваны той інфармацыяй, якую мне давалі следчыя, і прадастаўленымі дакументамі.

-- Ці было дастаткова гэтай інфармацыі?

-- Вядома, гэта была праца, заснаваная на прадастаўленай інфармацыі. Праца, якая палягае ў тым, каб шукаць памылкі. З нашага пункту погляду існуюць праблемы з беларускім правам: крымінальным, крымінальна-працэсуальным. Але гэта не мае дачынення да справы. І з тымі нормамі права, якія прымяняюцца ў межах гэтага працэсу. І, вядома, таму так зацягваецца гэтая справа, але ў гэтым няма нічога надзвычайнага. Гэтая праблема (працягласць працэсу) існуе і ў нас, дарэчы, паводле нашага права, гэтая працягласць не з'яўляецца празмернай.

-- Гэта значыць, у справе Аўтуховіча з паперамі ўсё ў парадку, але ці ўсё ў парадку з самой справай?

-- Я не магу сказаць, бо гэта будзе парушэннем беларускага права.

-- Ці рабілі Вы раней аналагічныя экспертызы ў іншых краінах?

-- Так, шмат.

-- Можаце параўнаць гэты выпадак з іншымі?

-- Беларусь крыху адстае ў свеце, нават ад Кіргізіі ў тым, што датычыць рэфармавання крымінальных працэсаў. Але што значыць параўнаць? У рэшце рэшт пытанні, якія мы даследуем па заданнях Рады Еўропы, Еўрасаюза амаль заўсёды тыя самыя, і прычына не ў беларускай адметнасці. Гэта больш ці менш тыя ж самыя пытанні стандартаў правоў чалавека.

-- Вы можаце сказаць, да якіх высноваў прыйшлі, разглядаючы справу Аўтуховіча?

-- Не.

-- Некаторыя праваабаронцы кажуць, што справа Аўтуховіча палітычна матываваная і ён з’яўляецца палітвязнем.

-- Так, я ведаю. Але, вядома, ніхто не ведае, што гэта такое «палітычны вязень». Напрыклад, «Міжнародная Амністыя» вельмі вузка вызначае гэтае паняцце, і зараз я проста не ведаю, паводле якой дэфініцыі пра гэта кажуць. Я хацеў бы дадаць, што

ніколі не чытаў у нямецкім друку пра гэтую справу. Таму я прыехаў у Менск абсалютна неперадузятым. Я не меў ніякага ўяўлення пра гэтую справу.

-- Чаму менавіта Вас АБСЕ запрасіла быць экспертам?

-- Я амаль адзіны, хто актыўна займаецца крымінальна-працэсуальным правам постсавецкіх краінаў і я да пэўнай ступені валодаю расейскай мовай.

-- Але Вашай спецыялізацыяй з’яўляецца Расія, а не Беларусь.

-- Але зараз я даследую крымінальна-працэсуальнае права ў Туркменістане, а да гэтага рабіў курсы для суддзяў у Бішкеку. Я працаваў таксама ў Грузіі і Арменіі. Бо ўсюды ў гэтых краінах можна працаваць з расейскай мовай.

-- А ў Беларусі Вы раней бывалі?

-- Я прыязджаў зараз ужо трэці раз. Я быў у Менску на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях доступу да правасуддзя, а ў першы раз я прыязджаў у савецкі час, праездам з Масквы ў Вільню.

-- А вам не падаецца, што вашая экспертыза, з тае прычыны, што яна грунтуецца на меркаванні толькі аднаго з бакоў справы, можа супярэчыць Вашаму акадэмічнаму статусу? У некаторых назіральнікаў узнікла ўражанне, што Вы супрацоўнічаеце з беларускім урадам.

-- Так? (здзіўлена смяецца). Маё даручэнне было ад АБСЕ, да беларускага ўраду я не маю ніякага дачынення.

Даведка www.charter97.org: Мікалай Аўтуховіч і яшчэ два актывісты прадпрымальніцкага руху з Ваўкавыску - Юры Лявонаў і Уладзімір Асіпенка - былі затрыманыя 8 лютага з санкцыі пракурора Гарадзенскай вобласці. 18 лютага ўсім тром было прад'яўлена абвінавачванне па арт. 218 Крымінальнага кодекса (наўмыснае знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці).

Мікалай Аўтуховіч, які знаходзіцца ў СІЗА ў Менску, 3 месяцы праводзіў галадоўку пратэсту. Яна была спыненая толькі 16 ліпеня – стан палітвязня медыкі ацэньваюць як крытычны.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртаючы ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо былі асуджаныя і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках