25 лiстапада 2024, панядзелак, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка прымусіць прадпрымальнікаў разгружаць склады

58

Беларускія бізнэсмэны павінны падключыцца да працы па рэалізацыі складскіх запасаў, упэўнены ён.

«Трэба актывізаваць нашых бізнэсмэнаў, дапамагчы рэалізаваць запасы прадукцыі, якія назапасіліся на складах», - заявіў сёння ў Менску Аляксандр Лукашэнка перад тым, як заслухаць даклад аб выкананні яго даручэнняў.

Беларускі кіраўнік заўважыў, што прынцыповым з'яўляецца пытанне па 7-8 пазіцыях прадукцыі, у прыватнасці машынабудаванні і станкабудаванні, перадае «Інтэрфакс».

«Яны (бізнэсмэны - ИФ) маглі б істотна нам дапамагчы ў рэалізацыі прадукцыі», - падкрэсліў Лукашэнка, заўважыўшы, што ў беларускіх прадпрымальнікаў ёсць прапановы па засваенні замежных рынкаў.

Пры гэтым ён падкрэсліў: «Нам трэба дапамога ў адным пытанні - прасоўванне прадукцыі на нетрадыцыйныя рынкі, ды і на традыцыйныя таксама».

Лукашэнка таксама лічыць неабходным «паглядзець на Савет па прадпрымальніцтве: час яго абнавіць». Ён лічыць, што кіраўнікі-чальцы гэтай структуры павінны быць больш актыўнымі з тым, каб краіна магла атрымліваць карысць ад працы гэтай структуры. «У хуткім часе трэба паглядзець на яго пад такім вуглом, каб ён актывізаваў прадпрымальніцтва, асабліва, заснаванае на прыватнай уласнасці», - падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік асабліва адзначыў, што ў хуткім часе будзе жорстка кантраляваць пытанні, звязаныя з рэалізацыяй прадукцыі, назапашанай на складах. Пры гэтым ён падкрэсліў, што сітуацыя хоць і не носіць «абвальны характар», але складскія запасы склаліся на «недапушчальным узроўні».

Закранаючы прапановы аб аказанні дапамогі прадпрыемствам, Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што «бюджэт не разлічаны на тое, каб аказваць масіраваную падтрымку тым прадпрыемствам, якія павінны самі зарабляць».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках