25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качыньская, Вайда і Занусі сустрэліся з навучэнцамі Беларускага ліцэя

3

Па традыцыі Беларускі ліцэй імя Якуба Коласа пачаў свой чарговы навучальны год летняй сесіяй у Польшчы.

Сёлета ў ліцэі склад навучэнцаў абнавіўся практычна напалову, і большасць упершыню мела магчымасць скарыстацца гасціннасцю варшаўскага Клуба каталіцкай інтэлігенцыі і вольнага горада Гданьска, паведамляе газета «Наша Ніва».

Акрамя запланаваных заняткаў ліцэісты ўжо мелі магчымасць сустрэцца з жонкай прэзідэнта Польшчы Марыяй Качыньскай, віцэ-прэзідэнтам Варшавы Владзімежам Пашынскім, варшаўскім арцыбіскупам кс. Казімежам Нычам, сусветна вядомымі кінарэжысёрамі Кшыштафам Занусі і Анджэем Вайдам. Апошні быў госцем унікальнай беларускай установы на наступны дзень пасля прагляду ўсім складам Ліцэя яго перадапошняга фільма «Катынь».

Знакаміты госць Анджэй Вайда адказаў больш чым на 25 пытанняў вучняў і выкладчыкаў ліцэя, перадаў у падарунак ліцэістам калекцыю сваіх кінафільмаў, паставіўшы на кожнай кінастужцы свой аўтограф.

Ліцэісты наведалі шэраг варшаўскіх музеяў, а таксама выязджалі на экскурсіі ў Белавежскую пушчу, Кракаў і Асвенцым. Цяпер іх летняя сесія працягваецца ў Гданьску.

Нагадаем, што Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа ў свой час быў адзінай у краіне навучальнай установай з цалкам беларускамоўнай адукацыяй. Рэжым Лукашэнкі юрыдычна ліквідаваў яго ў 2004 годзе па палітычных матывах.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках