25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

3 ліпеня спецслужбы сачылі за моладзевымі актывістамі

5

У афіцыйны Дзень незалежнасці супрацоўнікі Ленінскага РУУС Менска некалькі разоў прыходзілі дадому да 14-гадовай актывісткі «Маладога фронту» Вікторыі Ладзіс.

Міліцыя прыходзіла да моладзевай актывісткі на працягу двух дзён - 2 і 3 ліпеня.

Па словах супрацоўнікаў Ленінскага РУУС, ім паступіў загад з КДБ сачыць у святочныя дні за моладзевай актывісткай, каб прадухіліць «правакацыі» 3 ліпеня. Як заявілі міліцыянты, у КДБ нібыта паступіла інфармацыя, што на выходных Вікторыя Ладзіс збіралася правесці акцыю, паведамляе mfront.net.

«Супрацоўнікі міліцыі паведамілі, што будуць наведваць мяне напярэдадні ўсіх акцый і мерапрыемстваў апазіцыі, -- распавяла Вікторыя Ладзіс. -- Цікава, што 3 ліпеня я ўбачыла гэтых жа супрацоўнікаў міліцыі недалёка ад дома - яны падыйшлі да мяне і маіх сяброў і прымусілі зняць бел-чырвона-белую стужку з торбы».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках