25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Узбуджаная крымінальная справа супраць дырэктара завода «Гроднатэкстыль»

3

Праваахоўныя ворганы Гародні ўзбудзілі крымінальную справу ў дачыненні да дырэктара РУВП «Гроднатэкстыль» Рыгора Свірыдава.

Яму інкрымінуецца нанясенне шкоды прадпрыемству на паўмільёна даляраў, паведамляе «Ежедневник».

«Гроднатэкстыль», які славіўся некалькі на ўвесь СССР, можна назваць самым шматпакутным прадпрыемствам Беларусі. З 2002 года, калі завод быў прызнаны банкрутам, яго спрабавалі вывесці з пазыковай ямы, скарыстоўвалі розныя рычагі фінансавага аздараўлення, але выніку гэта не дала.

У 2007 годзе прадпрыемства ўжо збіраліся прадаць як маёмасны комплекс, з тым каб арганізаваць на яго плошчах іншую вытворчасць, але дырэктар прадпрыемстве Рыгор Свірыдаў знайшоў іншы механізм выйсця з крызісу. Ён стаў аднаўляць будынкі, якія не выкарыстоўваліся, і здаваць іх у выгодную арэнду, а грошы пускаць на развіццё вытворчасці.

І вось, нягледзячы ні на што, прадпрыемства ізноў хочуць прадаць як маёмасны комплекс. У дадатак да гэтага дзейнасцю дырэктара зацікавіліся праваахоўныя органы.

Папярэднім расследаваннем Ленінскага РАУС Гародні па матэрыялах аддзела барацьбы з карупцыяй і эканамічнымі злачынствамі ў дачыненні да Р.Свірыдава ўзбуджаная крымінальная справа па ч.3 арт.424 УК РБ (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, здзейсненае службовай асобай, якая займае адказнае становішча, альбо пры ажыццяўленні функцыяў па раздзяржаўленні ці прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці, альбо якія пацягнулі цяжкія наступствы). Нібыта дырэктар РУВП «Гроднатэкстыль» з траўня 2006 года па красавік цяперашняга спрычыніў шкоду дзяржаве ў памеры 1,1 млрд рублёў.

Іншыя падрабязнасці справы пакуль не раскрывацца. Аднак вядома, што ў канцы 2008 года праверка КДК выявіла на РУВП «Гроднатэкстыль» 105 будынкаў і забудоваў, якія наогул не лічыліся на балансе прадпрыемства. Хутчэй за ўсё, менавіта з гэтым фактам і звязанае ўзбуджэнне крымінальнай справы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках