26 лiстапада 2024, aўторак, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніка пакаралі за раздачу бясплатных абедаў маламаёмасным (Фота)

35

Мікалай Чарнавус атрымаў папярэджанне ад санітарна-гігіенічнай службы Баранавічаў за правядзенне дабрачынных абедаў на рынку горада.

У канцы мінулага тыдня баранавіцкі прадпрымальнік Мікалай Чарнавус зладзіў на мясцовым рынку дабрачынны абед маламаёмасным.

Галоўны урач Баранавіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Сяргей Плескацэвіч палічыў правядзенне абедаў на рынку непрымальным. Як паведамляе «Радыё Рацыя», прадпрымальніку было вынесенае папярэджанне.

Па словах Мікалая Чарнавуса, на рынку жыхары Баранавічаў без праблемаў гандлююць абедамі і выпечкай. Ён таксама не лічыць, што яго дабрачынныя абеды прыносяць бамжам большую небяспеку, чым харчаванне з бакаў для смецця.

Чарнавус заяўляе, што галоўны ўрач Баранавічаў чамусьці ўвесь час блытаў слова «раздаваў» са словам «прадаваў». Прадпрымальнік упэўнены, што яго абеды не нясуць небяспекі, таму што ён сам прайшоў прафесійны шлях ад кухара да загадчыка сталовай. Абед быў прыгатаваны з захаваннем усіх тэхналогіяў і санітарна-гігіенічных нормаў.

Свой наступны дабрачынны абед Чарнавус паспрабуе правесці ў сталовай, калі атрымае на гэта дазвол. Паводле яго словаў, у выпадку адмовы ён мае намер звярнуцца непасрэдна да галоўнага ўрача Баранавіцкага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках