25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскае прадпрыемства «Азот» узначаліў расеец

15

У аўторак працоўнаму калектыву ААТ «Гродна Азот» прадставілі новага гендырэктара – былога народнага дэпутата Расеі Ігара Жыліна.

Былы дырэктар «Азота» Аляксандр Радзевіч, які ўзначальваў прадпрыемства тры з паловай гады, 26 чэрвеня быў прызначаны міністрам прамысловасці Беларусі. Пасля гэтага пасада кіраўніка аднаго з найбуйнешых прадпрыемстваў Беларусі стала вакантнай. Як піша «Салідарнасць», свабоднае месца дырэктара парадзіла вялікую колькасць здагадак пра тое, хто зойме гэтую пасаду.

Да таго ж, па інфармацыі «Grodno.BIZ» на «Азоце» ужо даўно хадзілі чуткі аб продажы прадпрыемства расейскім структурам. Так, прапанова аб стварэнні сумеснай вытворчасці паступала ад расейскай кампаніі «Газ-Ойл» (даччыная структура «Газпрома»).

Па афіцыйна не пацверджанай інфармацыі, разам з новым дырэктарам на «Азот» прыбудзе каманда вышэйшых кіраўнікоў з 6-8 чалавек, у тым ліку і на пасаду галоўнага бухгалтара.

Ігар Жылін нарадзіўся ў 1941 годзе. Скончыў Томскі палітэхнічны інстытут, Харкаўскі інжэнерна-эканамічны інстытут; працаваў генеральным дырэктарам Росашанскага вытворчага аб’яднання «Мінугнаенні» (Варонежская вобласць). Народны дэпутат РФ (1990-1993), быў чальцом Камітэта Вярхоўнага Савета РФ па пытаннях эканамічнай рэформы і маёмасці, уваходзіў у склад фракцыі “Свабодная Расея”

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках