25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памылкі на помніку 1000-годдзю Берасця выправяць толькі ўвосень

13

Раней мясцовыя ўлады заяўлялі, што памылкі будуць выпраўленыя яшчэ ў пачатку жніўня.

Як паведамілі «Еўрарадыё» у аддзеле культуры Берасцейскага гарвыканкама, тэксты 12 бронзавых дошак са шматлікімі памылкамі былі накіраваныя на экспертызу ў Акадэмію навук. Адказ чакаецца з дня на дзень. Затым на працягу двух тыдняў памылкі будуць выпраўленыя.

Нагадаем, помнік быў адчынены 26 ліпеня на Дзень горада (Берасце адзначыць тысячагоддзе праз 10 год). Ліцейныя працы выконваліся ў Пухавічах. У тэкстах помніка 70 разоў не напісана «ў» пасля галосных і дапушчана яшчэ каля дзесяці арфаграфічных, граматычных і стылістычных памылак.

Як адзначыў былы выкладчык філалагічнага факультэта Беларускага дзяржуніверсітэта, за такую колькасць памылак у тэксце студэнт атрымаў бы нуль балаў.

«Я выкладаў на філфаку БДУ, і за «у нескладовае» згодна з правіламі зніжаецца адзнака,-- распавёў філолаг. -- У школе гэта таксама лічыцца за памылку. А на цэнтралізаваным тэставанні здымаюць цэлы бал, таму што гэта паўнавартасная арфаграфічная памылка. Тое ж самае, што ў расейскай мове напісаць «щ» і сказаць, што «у нас рысачкі не было ў шрыфце». Акрамя гэтага, на дошках ёсць і іншыя памылкі. Напісана «Днепра-Бугскi», а трэба «Дняпроўска-Бугскi», напісана «асвЯчана», а трэба «асвЕчана», напісана «аб БерасцЕ», а правільна - «аб БерасцI». Калі б студэнт зрабіў столькі памылак, ён атрымаў бы нуль балаў!»

Адзначым, што ў свой час аблвыканкам назваў 10 жніўня часовай градацыяй у працы над памылкамі.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках