25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад не выключае хуткага падвышэння коштаў на бензін

19

Ва ўрадзе Беларусі абмяркоўваецца магчымасць падвышэння коштаў на нафтапрадукты на ўнутраным рынку, паведаміла крыніца ў органах дзяржупраўлення.

«Матывацыя неабходнасці падвышэння коштаў на паліва на ўнутраным рынку адна - стратнасць яго рэалізацыі. Ва ўмовах кан'юнктуры, якая змянілася на нафтавым сусветным рынку, кампенсаваць гэтую стратнасць за рахунак экспарту нафтапрадуктаў нафтаперапрацоўнікам не атрымліваецца», - сказаў чыноўнік у інтэрв'ю ПРАЙМ-ТАСС.

Па яго словах, на дадзеным этапе абмяркоўваецца магчымасць павелічэння коштаў на нафтапрадукты ў сярэднім на 10%. «Супраць гэтага кроку выступаюць аграры і транспартнікі з-за негатыўных наступстваў гэтага для прадпрыемстваў гэтых галін», - сказаў суразмоўца.

Ён таксама паведаміў, што нядаўна дадзенае пытанне ўжо абмяркоўвалася ва ўрадзе.

Кансенсус па ім галіновым міністэрствам знайсці не атрымалася, таму яно хуткім часам будзе вынесена на разгляд прэзідыума Саўміна», - распавёў суразмоўца.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках