26 лiстапада 2024, aўторак, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Буйная аварыя на трасе Менск-Мядзель (Фота)

13

Джып пратараніў два легкавыя аўтамабілі, з’ехаў у кювет і перакуліўся.

Па папярэдняй версіі, жанчына, якая кіравала пазадарожнікам, на павароце не зладзіла з кіраваннем і апынулася на сустрэчнай паласе. Як паведамляе тэлеканал СТВ, у выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Калі віна жанчыны будзе даказаная, ёй пагражае штраф да 30 базавых велічынь, альбо пазбаўленне правоў на тэрмін да трох год.

«Яна наехала на абочыну, у выніку інстыктыўна звярнула стырно налева і выехала на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніла сутыкненне з двумя машынамі. Пасля чаго з'ехала ў кювет і машына перакулілася. У дадзеным ДТЗ людзі не пацярпелі, праводзіцца праверка», – заявіў старэйшы інспектар УДАІ МУС Рэспублікі Беларусь Станіслаў Савей.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках