25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бабруйску з’явіліся графіці «Свабоду Дубскаму!» (Фота)

1

Новыя інфармацыйныя акцыі ў падтрымку палітвязня Арцёма Дубскага прайшлі ў Бабруйску. У мясцовым СІЗА ўтрымліваецца актывіст «Маладога Фронта».

На вуліцах Бабруйска з’явіліся дзесяткі партрэтаў палітвязня. Яны расклеены на прыпынках грамадскага транспарта, ліхтарных слупах, сценах будынкаў.

Таксама ў горадзе з’явіліся графіці з заклікам вызваліць арыштаванага ўдзельніка «Працэса 14-ці».

Нагадаем, што 7 ліпеня Арцём Дубскі быў прысуджаны да года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму за парушэнне правілаў адбыцця пакарання па «справе 14-ці». У 2008 годзе моладзевы актывіст быў вымушаны з’ехаць ва Украіну з прычыны таго, што супрацоўнікі міліцыі вынеслі два надуманыя папярэджанні аб парушэнні правілаў адбыцця пакарання. Дубскі быў затрыманы 13 лютага 2009 года ў Гомелі.

«Справа 14-ці» - справа па арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, узбуджаная ў дачыненні да ўдзельнікаў мірнай акцыі пратэсту прадпрымальнікаў, якая адбылася ў Менску 10 студзеня 2008 года.

За ўдзел у гэтай акцыі 14 моладзевых лідэраў былі прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення і абмежавання волі. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» у 2009 годзе прызнала ўдзельнікаў «Працэса 14-ці» Вязнямі сумлення.

Таксама за кратамі застаюцца ваўкавыскія прадпрымальнікі Мікалай Аўтуховіч і Уладзімір Асіпенка, якія былі арыштаваныя 8 лютага. Трэці арыштаваны ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў быў вызвалены з-пад варты 8 жніўня. У дачыненні да яго спыненыя следчыя дзеянні. Як чакаецца, судовы працэс па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў можа пачаца ў лістападзе.

Праваабаронцы лічаць затрыманых палітычнымі вязнямі, звяртая ўвагу на тое, што Аўтуховіч і Лявонаў раней ужо мелі судзімасць і прызнаныя міжнароднай супольнасцю вязнямі сумлення.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках