25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатуру «адмыць» не атрымалася

30
Дыктатуру «адмыць» не атрымалася

Лукашэнка спыняе супрацоўніцтва з брытанскай піяр-кампаніяй Bell Pottinger Group.

Кампанія павінна была змяніць яго імідж на Захадзе, але беларускага кіраўніка дагэтуль называюць апошнім дыктатарам Еўропы.

Пра спыненне кантракту выданню EU Observer паведаміў кіраўнік піяр-кампаніі Цімаці Бэл.

«Са жніўня мінулага года ў нас быў заключаны кантракт на 12 месяцаў і зараз ён скончыўся», - заявіў выданню кіраўнік кампаніі Цімаці Бэл.

Як паведамляе EU Observer, Бэл, які асабіста каардынаваў працу па «кантракце з Лукашэнкам», адмовіўся больш дэталёва пракаментаваць дзейнасць кампаніі ў гэтым накірунку.

Па звестках выдання, Bell Pottinger Group садзейнічала з'яўленню інтэрв'ю беларускага дыктатара ў такіх вядучых еўрапейскіх газетах як брытанская The Finacial Times і нямецкая Frankfurter Allgemeine Zeitung.

«Бэл з'яўляецца чальцом Палаты лордаў парламента Вялікабрытаніі, шырокая вядомасць да яго прыйшла падчас яго працы ў галіне піяру на кіраўніка брытанскага ўрада Маргарэт Тэтчэр у 80-х гадах, зараз ён кансультуе беглага расейскага алігарха Барыса Беразоўскага, з якім Лукашэнка падтрымлівае сяброўскія адносіны», - піша EU Observer.

Рашэнне беларускіх уладаў спыніць супрацоўніцтва з брытанскай кампаніяй EU Observer тлумачыцца тым, што, «як адзначаюць у журналісцкіх колах Беларусі, аўтарытарны прэзідэнт мае намер сам займацца сваім іміджам без аглядкі на меркаванне заходніх экспертаў».

Нагадаем, што ў лістападзе сканчаецца выпрабавальны тэрмін, дадзены беларускім уладам Еўразвязам. У лістападзе, у залежнасці ад сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі, будзе вырашацца пытанне працягнення ці прыпынення санкцыяў ЕЗ у дачыненні да беларускага рэжыму. Улады Беларусі павінны вызваліць палітвязняў, спыніць рэпрэсіі супраць апазіцыі, даць свабоду СМІ і няўрадавым арганізацыям, унесці змены ў Выбарчы кодэкс, каб у краіне стала магчымым правядзенне свабодных і дэмакратычных выбараў. Ніводная з гэтых умоваў дагэтуль не выкананая.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках