25 лiстапада 2024, панядзелак, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шмідт датэрмінова пакідае пасаду кіраўніка офіса АБСЕ

13

Тэрмін паўнамоцтваў у нямецкага дыпламата сканчваецца ў лютым 2010 года. Аднак амбасадар сыходзіць ужо ў верасні гэтага года.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар офіса АБСЕ ў Менску Вадзім Хартынг, вергодна ўвосень будзе прызначаны новы кіраўнік офіса.

Паводле інфармацыі «Беларускага партызана», Ханс-Йохан Шмідт пакідае сваю пасаду ў сувязі са скандаламі і сваімі двухсэнсоўнымі заявамі.

Прэс-сакратар офіса АБСЕ не стаў каментаваць інфармацыю пра тое, што Шмідт пакідае сваю пасаду датэрмінова, але не выключыў, што на наступным тыдні амбасадар АБСЕ можа выступіць з заявай на гэты конт.

Між тым, цэнтральны офіс АБСЕ у Вене працягвае расследаванне па справе Ханса-Йохана Шмідта. Як вядома, у АБСЕ пададзеныя некалькі скаргаў на дзеянні цяперашняга кіраўніка Менскага Офіса АБСЕ: ад прадстаўнікоў «Маладога фронту», ад Аб'яднаных дэмакратычных сіл і ад былога кіроўцы офіса АБСЕ у Менску Сяргея Гаранкова.

8 верасня ў Менскім Офісе АБСЕ будзе прадстаўлены новы намеснік кіраўніка Офіса АБСЕ - казахскі дыпламат Жандас Асанаў.

Нагадаем, 8-10 чэрвеня ў Менск прыязджаў прафесар з універсітэта Пасаум Марцін Фінке (Нямеччына), які таемна вывучыў справу ваўкавыскіх прадпрымальнікаў. Гэты эксперт прыязджаў інкогніта і зрабіў выснову, што ў справе палітвязня Мікалая Аўтуховіча ніякіх парушэнняў няма - усё законна. Выснова была накіраваная ў амбасады еўрапейскіх краін, акрэдытаваныя ў Менску.

Як стала вядома пазней, ініцыятарам прыезду ў Менск нямецкага эксперта Марціна Фінке, стаў Ханс-Йохан Шмідт. Пры гэтым сам факт прыезду нямецкага эксперта стаў вядомы толькі пасля таго, як ён завяршыў вывучэнне справы Мікалая Аўтуховіча. Праваабаронцы адзначаюць, што падчас знаходжання ў Беларусі Марцін Фінке нават не сустрэўся з адвакатам і самім падследным.

Варта адзначыць, што ў Менску дзейнасць Офіса АБСЕ ужо даўно ацэньваюць неадназначна. Беларускія дэмакратычныя палітыкі ўпэўненыя, што цяперашняга мандата Офіса АБСЕ вельмі недастаткова для яго эфектыўнай працы ў Беларусі.

Таксама апазіцыянеры выказалі сваё абурэнне ў сувязі з «двухсэнсоўнымі» заявамі кіраўніка менскага офіса АБСЕ.

Так у інтэрв'ю БелаПАН Ханс-Йохан Шмідт заявіў, што ад беларускіх уладаў не варта патрабаваць «фундаментальных радыкальных змен». Ён таксама сказаў, што засяроджванне ўвагі толькі на правах чалавека супярэчыць інтэрасам АБСЕ.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках