25 лiстапада 2024, панядзелак, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржсакратар Саўбеза абвергнуў чуткі пра адмену вучэнняў «Захад-2009»

6

Аператыўна-стратэгічныя вучэнні «Захад-2009» адбудуцца згодна з планам, заявіў журналістам Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Юрый Жадобін.

«Можна сказаць, што вучэнні ўжо пачаліся. Дакладней, мы выходзім на фінішную прамую па іх падрыхтоўцы. Усе астатнія размовы пра тое, што яны не адбудуцца – чуткі, як у песні Высоцкага спяваецца», - цытуе Жадобіна «Інтэрфакс».

Дзяржсакратар Саўбеза Беларусі дадаў, што падрыхтоўка вучэнняў такога ўзроўню, як «Захад-2009», займае каля года. На дадзены момант практычна ўсе падрыхтоўчыя работы завершаныя, «гэты працэс пераходзіць у практычную плоскасць».

Нагадаем, што ваенныя вучэнні «Захад-2009» адбудуцца на тэрыторыі Беларусі ўвосень бягучага года.

Чакаецца, што гэтае вучэнне стане самым маштабным па сілах і сродках, якія прыцягваюцца са складу сумеснай беларуска-расейскай групоўкі войскаў. У ім возьмуць удзел да 13 тысяч вайскоўцаў. З расейскага боку будуць задзейнічаныя сухапутныя войскі і ваенна-паветраныя сілы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках