25 лiстапада 2024, панядзелак, 9:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка сустрэнецца з Мядзведзевым толькі ў чацвер

7

Да гэтага часу беларускі кіраўнік працягне адпачываць на сочынскім курорце.

Як паведамляе прэс-служба Крамля, нефармальная сустрэча Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца ў Сочы 27 жніўня.

Папярэдняя сустрэча Д.Мядзведзева і А.Лукашэнкі адбылася ў канцы сакавіка гэтага года, адзначае «Інтэрфакс».

На мінулым тыдні пра сустрэчу двух лідэраў, якая мае адбыцца, паведаміў журналістам памочнік прэзідэнта РФ Сяргей Прыходзька.

«Па запрашэнні кіраўніка Расейскай дзяржавы прэзідэнт Беларусі знаходзіцца з працоўным візітам у РФ, і ў другой палове наступнага тыдня адбудзецца яго сустрэча ў Сочы з Д.Мядзведзевым», - сказаў С.Прыходзька.

Эксперты рыхтуюць парадак дня сустрэчы па пытаннях двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, супрацоўніцтва Расеі і Беларусі ў рамках ЕўрАзЭС і Мытнага саюза, дадаў памочнік прэзідэнта.

Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка паляцеў у Сочы яшчэ 21 жніўня. Па інфармацыі расейскіх журналістаў, ён пасяліўся ў спа-гатэлі «Радзіма», які прыналежыць расейскаму алігарху Алегу Дэрыпаске.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках