25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бліжэйшы час падаражэе праезд у грамадскім транспарце

18

Пра тое, што могуць узрасці тарыфы на пасажырскія перавозкі ў гарадскім транспарце, паведаміў міністр транспарта і камунікацый Іван Шчэрба.

Чыноўнік патлумачыў будучае падаражэнне павелічэннем коштаў на паліва, запасныя часткі і агрэгаты, змяненнем сум і ставак экалагічнага падатку.

«Наш пасажырскі транспарт агульнага карыстання перавозіць штогод больш за два мільярды пасажыраў. Пачынаючы з жніўня 2007 года, тарыфы на перавозку застаюцца нязменнымі. Аднак з тых часоў павялічыліся кошты на паліва, запасныя часткі і агрэгаты, змяніліся сумы і стаўкі экалагічнага падатку», - растлумачыў Іван Шчэрба ў інтэрв'ю газеце «Рэспублiка».

Па словах міністра, кошт аўтобусаў, якія набываюць аўтапрадпрыемствы, падвысіўся ў сярэднім да 30%. Таму страты мінтранса за першы квартал гэтага года дасягнулі 7,7 млрд. рублёў, за першае паўгоддзе - 13,7 млрд. рублёў, а ў параўнанні з папярэднім годам узраслі адпаведна ў 4,3 і 2,2 разы.

Уласнымі прыбыткамі ў першым паўгоддзі 2009 года акупляецца 72,9% перавозак, субсідыямі - 18,2%, а не пакрываюцца нічым 8,9% выдаткаў. «Таму без павелічэння тарыфаў не абыйсціся. Лічым, што гэта адбудзецца хуткім часам», - дадаў міністр.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках