25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская грамадскасць патрабуе спыніць рэлігійную дыскрымінацыю

8

Шэраг беларускіх палітычных і грамадскіх актывістаў выступілі са зваротам у абарону пратэстанцкай царквы «Новае жыццё».

Як паведамляе mfront.net, 25 жніўня ліст быў накіраваны ў адміністрацыю Лукашэнкі, Менгарвыканкам, «палату прадстаўнікоў», Савет міністраў і ўпаўнаважанаму па справах рэлігіі і нацыянальнасцях Леаніду Гуляку.

«21 жніўня Менгарвыканкам забраў на свой баланс будынак евангельскай царквы «Новае жыццё». Адбылося гэта праз некалькі год прадузятых судовых разбіральніцтваў, якія скончыліся вынясеннем прысуду аб канфіскацыі маёмасці вернікаў, -- гаворыцца ў звароце. – Мы, грамадзяне Беларусі, патрабуем ад беларускіх уладаў спыніць пераслед пратэстанцкіх вернікаў па ўсёй краіне і непасрэдна царквы «Новае жыццё», вярнуўшы ёй будынак па вуліцы Кавалёва, 72».

Аўтары паслання адзначаюць, што будуць і ў далейшым падтрымліваць вернікаў «Новага жыцця».

«Нагадваем кіраўніцтву Беларусі аб адказнасці перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю рэлігійнага становішча ў нашай краіне, -- гаворыцца ў звароце. --Таксама мы заяўляем, што, у незалежнасці ад сваёй канфесійнай прыналежнасці, мы будзем разам у гэтай духоўнай барацьбе са сваімі братамі і сёстрамі з царквы «Новае жыццё», аказваючы ім усю магчымую ад нас падтрымку».

Зварот у абарону «Новага жыцця» падпісалі: беларускі гісторык, пісьменнік Уладзімір Арлоў, народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», Андрэй Саннікаў, старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, народны паэт Беларусі Генадзь Бураўкін, лідэр «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч, кіраўнік МГА Аб'яднанне беларусаў свету«Бацькаўшчына» Алена Макоўская, беларускі мастак, кіраўнік творчага аб'яднання «Пагоня» Алесь Марачкін, лідэр руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, сустаршыня «Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі» Павал Севярынец, лідэр руху «Разам» Вячаслаў Сіўчык, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) Мікалай Статкевіч, беларускі скульптар Алесь Шатэрнік, старшыня Рады МГА Аб'яднанне беларусаў свету «Бацькаўшчына» Ніна Шыдлоўская.

Нагадаем, што менскія ўлады забіраюць у царквы «Новае жыццё» будынак, які вернікі набылі на ўскраіне Менску за свой рахунак. У 2005 годзе ўлады пазбавілі іх спачатку зямельнага ўчастку, а потым і будынку. У выніку абшчына не прайшла перарэгістрацыю, бо страціла юрыдычны адрас.

Вернікаў неаднаразова штрафавалі за несанкцыянаваныя богаслужэнні. Пасля галадоўкі пратэсту ўлады паабяцалі ім вырашыць усе пытанні ў судзе. Але суды ўсталі на бок уладаў і пастанавілі адабраць будынак царквы на карысць Менскага гарвыканкама.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках