25 лiстапада 2024, панядзелак, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы трактар МТЗ мяняюць на 25 свінняў

28

Арыгінальны спосаб выхаду з крызісу знайшлі беларускія прадпрыемствы. Яны вырашылі адмяніць грошы ў сваіх разліках.

Як паведамляе «Еўрарадыё», у газеце «Советская Белоруссия» выйшла абвестка: «Менскі маторны завод купляе мяса: свініну і ялавічыну. Разлік праводзім сустрэчнай пастаўкай дызельных рухавікоў, запасных частак, а таксама трактароў МТЗ і пагрузчыкаў «Амкадор».

Патэлефанаваўшы па тэлефонах, высветлілася, што беларускія прадпрыемствы ўжо даўно карыстаюцца бартэрам. Менскі трактарны завод быў павінен грошы Маторнаму заводу і аддаў пазыку трактарамі. Зараз Маторны завод шукае калгасы, якія б забралі трактары наўзамен на свінняў і кароваў. Мяса ў сваю чаргу набудуць працаўнікі завода ў кошт зарплаты.

– Трактарны завод і «Амкадор» - нашыя даўжнікі, якім мы пастаўляем рухавікі, -- распавялі па тэлефоне. -- Зараз грошай ні ў кога няма, таму яны прапаноўваюць нам прадукцыю. І мы прапанавалі, хто хоча - калі ласка, можа ўзяць гэтую тэхніку па кошце завода і даць наўзамен свініны.

А потым гэтым мясам дасцё зарплату працаўнікам?

– Зарплату мы мясам не выдаем. У кошт зарабатнай платы працаўнікі могуць набыць яго ў нас у краме. У нас тры крамы на тэрыторыі завода, якія прадаюць прадукцыю. Ёсць мясаперапрацоўчы цэх, які выпускае прадукцыю для працаўнікоў завода. Для гэтага нам патрэбная свініна і ялавічына.

Як высветлілася, трактары на Маторным заводзе каштуюць тры тоны мяса. Пры сярэдняй вазе дарослай свінні ў 120 кілаграмаў, новы трактар калгасу будзе каштаваць 25 свінняў.

Па словах супрацоўніка заводу, жадаючых набыць трактар за свініну вельмі шмат. У асноўным звяртаюцца прыватныя гаспадаркі.

Цікава, што афіцыйна бартэру ў разліках паміж калгасамі, МТЗ і «Амкадором» няма.

Нагадаем, што шмат якія беларускія прадпрыемствы знаходзяцца на мяжы спынення: заводы і фабрыкі пераходзяць на скарочаны працоўны тыдзень, рэзка зніжаюцца зарабатныя платы, уразаются прэміі і даплаты, пачынаюцца масавыя звальненні працоўных. Інфармацыя пра сур'ёзныя эканамічныя праблемы таго ці іншага прадпрыемства паступае з рэгіёнаў фактычна кожны дзень.

Толькі па стане на чэрвень каля 200 тысячаў чалавек былі пераведзеныя на працу з няпоўным працоўным тыднем ці проста адпраўленыя па ініцыятыве наймальніка ў адпачынкі.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках