25 лiстапада 2024, панядзелак, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога намміністра транспарта і камунікацый падазраюць у буйным махлярстве

8

Прычым, былому намміністра ставіцца ў віну здзяйсненне не аднаго, а двух эпізодаў махлярства.

Пракуратура Менска перакваліфікавала дзеянні былога намміністра транспарта і камунікацый Уладзіміра Уласені. Уплывовы ў мінулым чыноўнік падазраецца ў здзяйсненні буйнога махлярства, паведамляе «Ежедневник».

26 чэрвеня сталічная пракуратура арыштавала прадстаўніка Рэспублікі Беларусь у ЗАТ «Беларуская транспартна-экспедыцыйная і фрахтавая кампанія», былога намесніка міністра транспарта і камунікацый Уладзіміра Уласеню. Галоўнае упраўленне барацьбы з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗ) МУС правяло аперацыю па абвінавачанні буйнога чыноўніка ў падбухторванні да дачы вялікага хабару службовым асобам Мінтранса.

Паводле першых дадзеных, У.Уласень падазраваўся ў тым, што разам з дырэктарам ТАА «Набат» падбухторваў двух бізнэсмэнаў да дачы хабару ў памеры 120 тыс. даляраў «за спрыяльнае рашэнне пытання аб падпісанні дамоў доўгатэрміновай арэнды плошчаў ААТ «Аўтасіла» і ААТ «Аўтакамбінат №4», дзе планавалася размясціць аўтамыйкі. Пасля таго як падазраваныя атрымалі 40 тыс. даляраў, яны былі затрыманыя аператыўнікамі ГУБАЗ МУС.

Галоўнай інтрыгай скандалу стала пытанне, для каго былы намміністра браў грошы. Гаворка ішла пра службовых асоб Мінтранса. Прычым, было цалкам відавочна, што арыштаваны чыноўнік наўрад ці мог браць грошы пад чалавека, які стаіць ніжэй рангам, чым стаяў калісьці ён. Чакалася, што за арыштам У.Уласеня рушаць услед затрыманні больш уплывовых асоб, але гэтага не адбылося. Пасля гэтага скандалу, кіраўнік дзяржавы сваім указам вызваліў ад пасады міністра транспарта і камунікацый Уладзіміра Сасноўскага. Аднак звязана гэта з арыштам У.Уласені ці не, для шырокай грамадскасці так і засталося «таямніцай за сям'ю пячаткамі».

Зараз сталічная пракуратура дала ясна зразумець, што ніякіх арыштаў па гэтай справе больш не будзе.

Абвінавачванні ў падбухторванні да дачы хабару службовым асобам Мінтранса перакваліфікаваныя пракуратурай Менска ў здзяйсненне махлярства. Тым самым следства дало ясна зразумець, што ніякім службовым асобам міністэрства затрыманы чыноўнік гроша перадаваць не збіраўся, а проста падманваў «кліентаў». Прычым, былому намміністра ставіцца ў віну здзяйсненне не аднаго, а двух эпізодаў махлярства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках