25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэстанты «Новага жыцця» пажаляцца ў ААН на беларускія ўлады

2

Вернікі царквы «Новае жыццё» працягваюць кругласутачную малітву ў сваім храме ў знак пратэсту супраць пераследу з боку ўлад.

Як паведамляе «Радыё Свабода», у Беларусі больш не засталося судовых інстанцый, куды б маглі звярнуцца вернікі па абарону сваіх правоў.

«Зараз мы разглядаем пытанне, каб падаць скаргу ў Камітэт пра правах чалавека ў ААН», - заявіў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Вернікі царквы правялі свой агульны сход, на якім вырашылі не ладзіць вулічных акцый пратэсту і не пачынаць зноў галадоўку на знак пратэсту супраць дзеянняў улад.

«Што тычыцца нашых юрыдычных правоў, то мы ў Беларусі прайшлі ўсе інстанцыі, накіроўвалі лісты, куды толькі можна, нават прэзідэнту. Для нас стала ўжо даўно зразумела, што ўсё вырашаецца ў краіне не падчас юрыдычных разбіральніцтваў. Нам толькі застаецца спадзявацца на цуд», - распавёў Сяргей Луканін.

Пастар «Новага жыцьця» Вячаслаў Ганчарэнка паведаміў, што будынак вернікі проста так не аддадуць. «Мы прынялі рашэнне не аддаваць наш будынак. Будзем збірацца і маліцца, нават калі пройдуць месяцы і гады. За гэты час, які прайшоў з 2006 года, хто спалохаўся цяжкасцяў, той адсеяўся ад нас. Цяпер у нас цудоўная каманда, і мы гатовыя змагацца», - адзначыў пастар.

Нагадаем, што грамадзянская справа паміж царквой і сталічнымі ўладамі па пытанні зносу будынка, дзе збіраюцца вернікі, вялася з 2005 года. У гэтым годзе Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння гарвыканкама, за будынак царква павінна была атрымаць 37,5 млн рублёў. Днямі вернікі ў чарговы раз адмовіліся перадаць будынак.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках