25 лiстапада 2024, панядзелак, 17:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абраны новы дэмакратычны спікер парламента Малдовы

2

Новым спікерам парламента Малдовы стаў лідэр Ліберальнай партыі Міхай Гімпу.

За яго абранне прагаласавалі ўсе 53 дэпутаты ад кааліцыі (для зацвярджэння кандыдатуры было неабходна 52 галасы). Сябры Ліберальной партыі падаравалі новаму спікеру букет ружаў, перадае Lenta.ru.

Раней пасаду спікера парламента займаў лідэр правячай Партыі камуністаў рэспублікі Малдова (ПКРМ) Уладзімір Варонін. Ён сумяшчаў гэтую пасаду з прэзідэнцкай (пост прэзідэнта Варонін займае дагэтуль).

У кааліцыю пасля выбараў, нагадаем, аб’ядналіся чатыры некамуністычныя партыі, якія трапілі ў парламент: Ліберальная, Ліберальна-дэмакратычная, Альянс «Наша Малдова» і Дэмакратычная партыя Малдовы. Разам яны атрымалі простую большасць галасоў (52 з 101).

Хуткім часам сябры альянсу, паводле канстытуцыі, павінны будуць зацвердзіць кандытата ў прэзідэнты (якога ў Малдове выбіраюць дэпутаты). Аднак для гэтага ў кааліцыі бракуе галасоў (прэзідэнт можа быць абраны пры падтрымцы як мінімум 61 дэпутата). У выпадку, калі галасаванне па гэтым пытанні праваліцца двойчы, парламент будзе распушчаны і будуць прызначаныя новыя выбары. Па такім сцэнары развіваліся падзеі пасля папярэдніх парламенцкіх выбараў, якія прайшлі ў красавіку 2009 года: правячай партыі камуністаў тады не хапіла ўсяго аднаго голасу для зацвярджэння свайго кандыдата.

У цяперашняй сітуацыі лідэры альянсу заклікалі ПКРМ забяспечыць галасы, якія адсутнічаюць, каб не правакаваць палітычны крызіс. Пры гэтым яны адмовіліся прадстаўляць камуністам ключавыя дзяржаўныя пасады. Кампартыя, са свайго боку, заявіла, што павінна быць створаная новая кааліцыя на аснове ПКРМ, і заклікала асобныя партыі да яе далучацца. Весці перамовы з альянсам партыя Вароніна адмовілася.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках