25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты падаражэлі на 4,1%

11

Рознічныя кошты на 12 з 25 уласных марак цыгарэтаў, якія вырабляюцца ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», падвышаныя ў сярэднім на 4,1% (ад 1,7% да 18,2%).

Гэтае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Мінэканомікі № 133 ад 28 ліпеня 2009 года, якое ўступіла ў сілу 31 ліпеня 2009 года.

Падвышэнне рознічных коштаў адбылося ў сувязі з павелічэннем стаўкі акцыза, з улікам падаражэння кошту імпартнай сыравіны і матэрыялаў, адзначаецца ў паведамленні прэс-службы.

Таксама, у сувязі са зменай бягучай сітуацыі на тытунёвым рынку, пастановай прадугледжваецца зніжэнне раней зацверджанага ўзроўня рознічнага кошту на цыгарэты Monte Carlo Superslims з 2.200 да 2.000 рублёў за адзін пачак.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках