26 лiстапада 2024, aўторак, 11:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэзідэнт Польшчы выказаў спачуванні сем’ям беларускіх лётчыкаў

1

Лех Качынскі накіраваў тэлеграму са спачуваннямі ў сувязі з гібеллю двух беларускіх вайсковых лётчыкаў на авіяшоў у польскмі Радаме.

«У сувязі з трагічнай аварыяй самалёта Су-27 на авіяцыйным шоў у Радаме, у якой загінулі два афіцэры Ваенна-паветраных сіл і войскаў СПА Беларусі, выказваю ад імя польскага народа і ад сябе асабіста глыбокі смутак і спачуванні. Я далучаюся да болю сем'яў і сваякоў загінулых афіцэраў», — цытуе тэлеграму БелаПАН са спасылкай на Польскае радыё.

Свае спачуванні таксама выказаў міністр абароны Польшчы Багдан Кліх.

Нагадаем, катастрофа адбылася 30 жніўня. Па папярэдняй версіі, яе прычынай стала трапленне птушкі ў паветразаборнік рухавіка знішчальніка. Загінулі лётчык-снайпер Аляксандр Марфіцкі і лётчык-снайпер Аляксандр Журавлевіч. Яны, як паведаміў напярэдадні начальнік прэс-службы Міністэрствы абароны Вячаслаў Раменчык, прынялі рашэнне не катапультавацца, а адвесці самалёт на максімальна магчымую адлегласць ад населенага пункта.

Падчас авіякатастрофы на аэрадроме ў Радаме знаходзіўся намеснік камандавалага ВПС і войскамі СПА Беларусі — начальнік авіяцыі Міхаіл Лявіцкі.

Па паведамленнях замежных СМІ, целы абодвух пілотаў знойдзены. Ці знойдзеныя бартавыя самапісцы, пакуль невядома.

Для расследавання прычын авіякатастрофы ў Мінабароны створаная спецыяльная камісія.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках