25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская мэбля губляе экспартныя рынкі

1

У 1-м паўгоддзі прадпрыемствы канцэрна «Беллесбумпрам» істотна знізілі экспартныя пастаўкі на абсалютна ўсе ключавыя рынкі збыту.

У разрэзе асноўных краін-імпарцёраў беларускай прадукцыі лепшая сітуацыя з пастаўкамі на германскі рынак. Па выніках 1-га паўгоддзя 2009 года прадпрыемствы канцэрна адгрузілі ў Нямеччыну прадукцыі на суму 7,3 млн даляраў, што склала 90,3% да аналагічнага перыяду мінулага года, паведамляе «Ежедневник».

Найбольш складаная ў бягучым годзе сітуацыя з пастаўкамі беларускай мэблі, шпалер і іншай прадукцыі ў Азербайджан ( аб'ём пастаўкі – 2,4 млн даляраў, 31,5% -- да леташніх аб'ёмаў), ва Украіну (адпаведна -- 5,6 млн даляраў і 35,4%), у Латвію (1,6 млн даляраў і 38,9%) і Італію (0,3 млн даляраў і 45,3%).

Пастаўкі ў Расею і Літву скараціліся практычна напалову: адпаведна, 54,4% і 54,9% да аналагічнага перыяду мінулага года. У Расею за мінулы перыяд было адгружана прадукцыі на суму 79,5 млн даляраў, у Літву – на 5,7 млн. даляраў.

Палякі набылі прадукцыі беларускай дрэваапрацоўкі на суму 7,9 млн даляраў (64,1% у параўнанні са студзенем-чэрвенем 2008 года), казахі – на 8,9 млн даляраў (79,6%).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках