26 лiстапада 2024, aўторак, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польскія СМІ: «У беларускага войска мала грошай, практыкі ў пілотаў недастаткова»

22

Эксперты папулярных польскіх выданняў абмеркавалі магчымыя прычыны падзення беларускага знішчальніка Су-27 на авіяшоў у Радаме.

«Gazeta Wyborcza» змясціла выказванне вядомага ў Польшчы авіяцыйнага эксперта, выдаўца часопіса «Raport» Войцеха Лучака. Паводле яго словаў, у рухавікі самалёта ў крытычны момант, калі патрэбная іх цяга, маглі трапіць птушкі, паведамляе «Наша Ніва». Таксама пілот мог проста страціць прытомнасць, не выключаная памылка ў пілатаванні. Часопіс «Nowa Technika Wojskowa» падае словы Пётра Абрашка, які лічыць асноўнай версіяй катастрофы памылку пілота. «Пілот вельмі нізка выконваў пілатаж і ў выніку згубіў кантроль над машынай», – гаворыць эксперт.

Папулярны польскі партал Onet.pl падае інфармацыю, што непасрэдна перад катастрофай пілоты вялі перамовы з зямлёй і польскі дыспетчар даў ім параду катапультавацца. Аднак лётчыкі вырашылі паспрабаваць адвесці самалёт як мага далей ад людзей.

Штодзённая газета «Dziennik» падае каментар эксперта Пятра Лашкоўскага. Ён сцвярджае, што калі даведаўся пра ўдзел беларускіх пілотаў у авіяшоў, адразу задумаўся, ці не здарыцца нешта дрэннае.

«У беларускага войска мала грошай, пілоты лятаюць вельмі мала і, як вынік, маюць недастаткова практыкі», – мяркуе эксперт. «Dziennik» таксама падае меркаванне іншага эксперта, галоўнага рэдактара часопіса «Armia» Дарыуша Рэмбэльскага, які адзначае надзейнасць беларускага самалёта.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках