26 лiстапада 2024, aўторак, 3:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ даслаў да вернікаў царквы «Новае жыццё» водаправодчыкаў

6

Менскія гарадскія ўлады ўзмацнілі ціск на пратэстанцкую царкву «Новае жыццё».

Пра гэта «Еўрарадыё» паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.

Пастара царквы «Новае жыццё» Вячаслава Ганчарэнку выклікалі ў пракуратуру Маскоўскага раёна сталіцы на 7 жніўня. Прычынай для выкліку стала тое, што вернікі ўжо тры гады не аддаюць уладам будынак царквы.

«Нашага пастара ўжо запрашалі з гэтай нагоды ў пракуратуру, да яго ўжо паступалі пагрозы турэмнага зняволення. Але ў той раз усё скончылася рашэннем суда і штрафам у 350 тысячаў рублёў», -- кажа Сяргей Луканін.

Акрамя таго, улады зноў перавялі на рахунак царквы 37,5 мільёнаў рублёў – нібыта ў якасці кампенсацыі за будынак (гэта прыкладна раўняецца 8 далярам за 1 квадратны метр). Грошы пратэстанты вярнулі назад.

Таксама да царквы прыходзілі прадстаўнікі «Менскводаканала». Яны збіраліся праверыць, ці не спрабавала царква незаконна падключыцца да сістэмы водазабеспячэння. У прыватнай гутарцы супрацоўнікі «Менскводаканала» прызналіся вернікам, што выконваюць загад спецслужбаў.

«У прыватнай гутарцы яны паведамілі, што на самой справе ўпершыню за гісторыю іх арганізацыі да іх прыйшоў ліст з КДБ, -- заяўляе Сяргей Луканін -- У ім супрацоўнікі КДБ, мякка кажучы, папрасілі, каб яны даведаліся, ці ёсць у нашым будынку вада і, калі так, адкуль мы яе бярэм».

Па словах Сяргея Луканіна, улады збіраліся канчаткова вырашыць праблему з «Новым жыццём» жорсткім, сілавым метадам.

Нагадаем, што судовая спрэчка паміж супольнасцю і гарадскімі ўладамі па пытанні зносу будынка на Кавалёва, 72, дзе знаходзіцца «Новае жыццё», вялася з кастрычніка 2005 года. У студзені 2009 года Вышэйшы гаспадарчы суд пацвердзіў законнасць рашэння Менгарвыканкама аб канфіскацыі зямельнага ўчастка супольнасці з наступным выкупленнем будынка царквы за 37,5 млн. рублёў. 16 сакавіка Менгарвыканкам пісьмова прапанаваў вернікам абмеркаваць пытанне будаўніцтва ў раёне МКАД — вуліца Шаранговіча новага будынка супольнасці на зямельным участку плошчай каля 0,4 гектара, які ў чатыры разы меншы за раней вылучаны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках