25 лiстапада 2024, панядзелак, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктары турфірмаў паплаціліся за аказанне сэрвісу чыноўнікам

8

Упраўленне ДФР Камітэта дзяржкантролю распавяло пра крымінальны пераслед кіраўнікоў менскіх турфірмаў.

Упраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі па Менскай вобласці і Менску ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніка адной з менскіх турыстычных фірмаў за працу без ліцэнзіі.

«У дачыненні да кіраўніка турфірмы ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 233 «Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць» Крымінальнага кодэкса Беларусі», - паведамілі агенцтву «Интерфакс» у чацвер у УДФР КДК па Менскай вобласці і Менску.

«Падчас праверак было выяўлена, што за 3 апошнія гады турфірма, у якой не было ліцэнзіі, атрымала прыбытак у асабіва буйным памеры - каля Br8 млрд», - удакладнілі суразмоўцы агенцтва. Яны таксама паведамілі, што «асаблівасцю гэтай крымінальнай справы з'яўляецца буйная сума прыбытку, атрыманая без наяўнасці ліцэнзіі на дзейнасць, а таксама тое, што паслугамі гэтай фірмы карысталіся некаторыя чыноўнікі і прадстаўнікі дырэктарскага корпуса, якія выязджалі ў дзелавыя паездкі за мяжу». Разам з тым суразмоўцы агенцтва ўдакладнілі, што «кліенты, натуральна, не ведалі, што кампанія не мае ліцэнзіі».

Ва УДФР таксама абверглі інфармацыю, распаўсюджаную шэрагам СМІ пра тое, што ў Менску прайшлі арышты кіраўнікоў шэрагу турыстычных фірмаў.

«Да кіраўніка фірмы, якая без ліцэнзіі зарабіла Br8 млрд, ужытая мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб невыяздзе», - паведамілі суразмоўцы агенцтва.

«Ёсць яшчэ некалькі крымінальных справаў, узбуджаных за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Па гэтых крымінальных справах таксама ніхто не затрыманы і сумы там больш сціплыя», - паведамілі ва УДФР.

«Прадстаўнікі трох менскіх турфірмаў, якія не плацілі падаткі, падчас следстваў пакрылі Br150 млн і звярнуліся да камісіі аб памілаванні», - удакладнілі суразмоўцы агенцтва.

Іншыя падрабязнасці па гэтых крымінальных справах ва УДФР паведаміць адмовіліся, спаслаўшыся на таямніцу следства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках